Улады Гамбіі забаранілі жанчынам-дзяржслужачым знаходзіцца на працы без галаўнога ўбору. У дакуменце, што трапіў у распараджэнне мясцовай прэсы, улады краіны загадваюць жанчынам «акуратна прыкрываць свае валасы з дапамогай накідкі».
Прычына забароны на знаходжанне на працы з непакрытай галавой у дакуменце не пазначаецца.
У снежні прэзідэнт Яя Джамэ, які кіруюе краінай з 1996 года, абвясціў Гамбію ісламскай дзяржавай. Каля 90% жыхароў краіны — мусульмане.
Абвяшчаючы пра сваё рашэнне, Джамэ заявіў, што яно адпавядае «рэлігійнай ідэнтычнасці і каштоўнасцям» заходнеафрыканскіх нацый.
Крытыкі прэзідэнта заяўлялі, што рашэнне ўвесці ў Гамбіі афіцыйную рэлігію закліканае адцягнуць грамадзян ад эканамічных праблем: апошнім часам у краіне моцна растуць цэны.
Абвяшчаючы аб новай афіцыйнай рэлігіі, прэзідэнт абмовіўся, што ў краіне не будзе ўведзены дрэс-код, а паслядоўнікі іншых канфесій змогуць свабодна практыкаваць сваю рэлігію.