Двое вайскоўцаў адной з вайсковых часцей Брэсцкага гарнізона пасля атрымання спагнанняў за дапушчаныя імі парушэнні вайсковай дысцыпліны самавольна пакінулі вайсковую частку і ў далейшым былі затрыманыя, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Па гэтым факце камандзірам вайсковай часткі неадкладна была прызначаная праверка, якая праводзілася з 4 лютага 2016 года.
Па выніках праверкі заведзена крымінальная справа па артыкуле 443 «Парушэнне статутных правіл узаемаадносін паміж вайскоўцамі» у дачыненні да іх калегі, таксама які праходзіць тэрміновую вайсковую службу і які дапусціў супрацьпраўныя дзеянні.
«Бескампрамісны падыход да правапарушальнікаў і няўхільнасць пакарання непасрэдных вінаватых супрацьпраўных дзеянняў — важнейшы прынцып ўмацавання і падтрымання правапарадку ў беларускім войску», — адзначылі ў прэс-службе.