Год таму па ініцыятыве МУС была створана рота забеспячэння спецыяльных аперацый. Доўгі час інфармацыя аб ёй заставалася таямніцай.

Спецпадраздзяленне было створана па ініцыятыве намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага Унутранымі войскамі генерал-маёра Юрыя Караева «для ўзмацнення баяздольнасці». Рота размяшчаецца на базе вайсковай часткі 3214 у сталічным раёне Уручча.

Байцы гэтай роты «могуць выязджаць у любы раён краіны для пошуку незаконных узброеных фарміраванняў, барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі праціўніка, пошуку ўцеклых асуджаных, спынення масавых беспарадкаў».

«У першую чаргу звяртаем увагу на фізічную падрыхтоўку і маральна-дзелавыя якасці кандыдатаў, гутарым з іх камандзірамі», — расказаў камандзір роты старэйшы лейтэнант Цімур Грышко.

У складзе спецроты двухразовы чэмпіён свету па К-1 Генадзь Варакса і чэмпіён Еўропы па фры-файту Дзмітрый Собалеў.

У спецроце на заняткі па баявой падрыхтоўцы адведзена ў паўтара раза больш гадзін, чым у іншых падраздзяленнях, распрацаваная адмысловая праграма, у аснове якой — досвед байцоў атрада хуткага рэагавання і роты разведкі.

Нядаўна на адным з палігонаў МНС разам з асабістым складам адпрацоўваліся дзеянні ў экстрэмальных сітуацыях.

«Калі ў іншых падраздзяленнях праводзяцца агульныя заняткі для снайпераў, гранатамётчыкаў і кулямётчыкаў, то ў спецроце для кожнага спецыяліста свой курс навучання», — дадае намеснік камандзіра роты па ідэалагічнай працы старэйшы лейтэнант Ілля Кудрын. - <…> Асабісты склад могуць прыцягваць падчас сумесных аперацый з рознымі сілавымі структурамі для аказання ім агнявой падтрымкі».

Сімвалам новай роты выбралі ястраба. «Нашы кулямётчыкі і снайперы працуюць на далёкіх дыстанцыях, не маючы блізкага дотыку з ворагам. Ястраб гэтак жа, як і мы, пачынае сваё паляванне здалёку і, імкліва збліжаючыся, здзіўляе ахвяру», — тлумачыць Цімур Грышко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?