Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў ухваліў законапраект аб рэгуляванні дзейнасці замежных недзяржаўных арганізацый (НДА) на тэрыторыі краіны.

Змест закона не апублікаваны. Прапанаваныя раней варыянты законапраекта надзялялі кітайскія ўлады шырокімі паўнамоцтвамі па кантролі над НДА, якіх у КНР функцыянуе каля тысячы.

У прыватнасці, адзін з прадстаўленых законапраектаў абавязваў замежныя НДА рэгістравацца і даваць справаздачу перад міністэрствам грамадскай бяспекі пра сваю працу.

На працягу многіх дзесяцігоддзяў у Кітаі не існавала законаў, якія наўпрост тычыліся дзейнасці замежных НДА.

Эксперты асцерагаюцца, што з прыняццем новага закона кітайскія ўлады ўзмоцняць ціск на замежныя дабрачынныя арганізацыі і навукова-даследчыя цэнтры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?