Навукоўцы з Оксфардскага універсітэта падрыхтавалі даклад пад назвай «Рызыкі глабальных катастроф» з пералікам асноўных пагроз, якія ў бліжэйшы час могуць знішчыць як мінімум 10% насельніцтва Зямлі.

Reuters

Reuters

Згодна з дакладам, найбольшая пагроза ў бліжэйшыя 5 гадоў зыходзіць ад «невядомых рызык», да якіх эксперты аднеслі, напрыклад, падзенне на Зямлю астэроіда або вывяржэнне супервулкана, якія наўпрост не залежаць ад чалавека, перадае Lenta.ru са спасылкай на The Telegraph.

У доўгатэрміновай перспектыве насельніцтву планеты могуць пагражаць пандэміі, ядзерная вайна, катастрафічныя змены клімату, а таксама развіццё штучнага інтэлекту і робатаў. Гэтыя пагрозы наўпрост звязаныя з чалавекам.

У дакладзе адзначаецца, што магчымасці сучасных тэрарыстычных арганізацый, у прыватнасці «Ісламскай дзяржавы», дазваляюць ствараць пры дапамозе сінтэтычнай біялогіі небяспечныя для мэтавай групы людзей штамы вірусаў. Развіццё камп'ютарных тэхналогій, у сваю чаргу, можа прывесці да ўзнікнення аўтаномных груп штучнага інтэлекту, які не мае патрабы ў чалавеку і разглядае апошняга як свайго канкурэнта.

На думку навукоўцаў, у цяперашні час урады большасці краін не ў стане належным чынам падрыхтавацца да патэнцыйных пагроз. «Няма ніякіх падстаў думаць, што людзі з'яўляюцца вяршыняй стварэння i самым лепшым, што ёсць у свеце», — адзначыў суаўтар даследавання Себасцьян Фарквхар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0