Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта РФ па Санкт-Пецярбургу расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да Алега Беднякова, 1971 года нараджэння. Яго абвінавачваюць у серыі згвалтаванняў.

Следчымі СК Расіі ўстаноўлена, што Беднякоў з 2013-га па 2015 год здзейсніў 8 нападаў на жанчын у Пецярбургу. Пры гэтым вядома, што многія пацярпелыя ад злачынстваў, учыненых Бедняковым, не паведамлялі пра іх у праваахоўныя органы.

Знайсці падазраванага ў здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў у адносінах да жанчын, які на працягу доўгіх гадоў дзейнічаў на тэрыторыі дзвюх краін - Беларусі і Расеі - атрымалася дзякуючы генетычнаму даследаванню, што паказаў, што генатып зламысніка супадае з генетычным профілем Беднякова.

Алег Беднякоў. Фота - СК Расіі

Алег Беднякоў. Фота - СК Расіі

У канцы 2015 года ў ходзе чарговага візіту да маці, якая пражывае ў Беларусі, Беднякоў быў затрыманы і заключаны пад варту. Супрацоўнікамі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь устаноўлена, што мужчына здзяйсняў злачынствы сэксуальнага характару на тэрыторыі рэспублікі ў перыяд з 1994-га па 2014 год.

У правядзенні следчых дзеянняў з Бедняковым ў Рэспубліцы Беларусь прыняў удзел следчы ГСУ СК Расіі па Санкт-Пецярбургу.

Расійскімі следчымі ўстаноўлена, што ў Санкт-Пецярбургу Бедняковым маглі быць учынены іншыя нападу на жанчын з мэтай згвалтавання, і не ўсе напады былі даведзены ім да канца па розных прычынах. Акрамя таго, у следства ёсць падставы меркаваць, што Бедняковым здзяйсняліся падобныя злачынствы ў 2007 годзе на тэрыторыі Масквы і Маскоўскай вобласці, а ў 2014 годзе - у Краснадарскім краі.

Следчыя просяць усіх пацярпелых звярнуцца ў праваабарончыя ворганы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?