Словы: Павал Гюле (Польшча), Сяргій Жадан (Украіна), Андрэй Хадановіч (Беларусь), Віктар Шалкевіч (Беларусь).
Музыка: Сяргей Пукст і Атмараві (Беларусь).
У межах акцыі — прэзэнтацыя кнігі Паўла Гюле «Мэрсэдэс‑Бэнц».
Субота, 17 траўня. Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, тэатар‑студыя Я. Міровіча, пр. Незалежнасьці, 81.
Пачатак а 18‑й.
***
У суботу таксама ў Горадні пройдзе канцэрт «Старога Ольсы».
Гарадзенскі абласны тэатар лялек (Дзяржынскага, 1/1).
Пачатак а 19‑й. Квіткі: 8 000 — 15 000.
Даведкі: (0152) 74‑59‑30, (0152) 74‑59‑30
***
Тэатар «ЦУД»
18 траўня, у межах Міжнароднага дня музэяў у Доме Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33а) тэатар «ЦУД» («Цэнтар Удасканаленай Драмы») паказвае эксцэнтрычную містэрыю «Падарожжа ў пекла» па матывах аднайменнай фантастычнай аповесьці Янкі Маўра. Ролі выконваюць: Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Ягор Бабій. Рэжысэр і мастак — Мюр Фарыдовіч.
Пачатак у 15.00.Уваход вольны. Наступны паказ п’есы адбудзецца 20 траўня ў памяшканьні Тэатру беларускай драматургіі (вул.Крапоткіна, 44) а 14.30.
***
Фінал Кубку Беларусі па футболе
"Шахцёр" (Салігорскі) - МТЗ-РІПА (Менск).
Менск, стадыён "Дынама", пачатак а 18-й. Уваход вольны.