Міністр навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Яраслаў Говін заявіў, што кансерватыўны ўрад краіны не будзе падтрымліваць раскрытыкаваную Еўрасаюзам поўную забарону абортаў, супраць магчымага ўвядзення якой пратэставала частка грамадзян краіны.

PAP

Па словах Говіна, больш за ўсё на рашэнне паўплывалі выступы жанчын, якія праводзілі рэгулярныя акцыі пратэсту на працягу некалькіх месяцаў. Пратэсты «прымусілі нас задумацца і навучылі нас пакоры», заявіў міністр.

Урад Польшчы прызначаны кіруючай партыяй «Права і справядлівасьць». Перамена яго пазіцыі можа азначаць, што і партыя перастане падтрымліваць забарону абортаў.

У мінулы панядзелак у цэнтры Варшавы адбылася дэманстрацыя апранутых у чорнае жанчын, якія правялі акцыю пратэсту пад назвай «Чорны панядзелак».

Жанчыны, якія выступаюць супраць забароны на аборты, у гэты дзень адмовіліся ад працы і вучобы, а таксама ад выканання хатніх абавязкаў.

Законапраект аб поўнай забароне абортаў па-ранейшаму знаходзіцца на разглядзе ў адным з камітэтаў парламента Польшчы. Спікер парламента нядаўна заявіў, што ініцыятыва, якая патрапіла ў парламент пасля таго, як грамадзянскія актывісты сабралі неабходную колькасць подпісаў, наўрад ці будзе падтрыманая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?