Урну з прахам Юрыя Хадыкі пахаваюць у Мінску на саракавы дзень пасля смерці. Пра гэта паведаміў яго малодшы сын Кастусь Хадыка, які прывёз попел бацькі ў Мінск.

Развітанне пачнецца сёння а 12-й гадзіне ў грэка-каталіцкім Цэнтры cв. Язэпа (Арджанікідзэ, 6, ст. м. «Аўтазаводская»), у 13.30 пройдзе служба за спачын душы.

Пахаваюць парэшткі Юрыя Хадыкі каля магілы жонкі Валянціны Зімніцкай, якая адышла 11 ліпеня 2014 года.

Юры Хадыка памёр 11 верасня ў Дэнвэры, дзе ён жыў у сям’і сына Кастуся. 16 верасня ў Дэнвэры адбылося развітанне з Юрыем Хадыкам, а ў Мінску справілі па ім паніхіду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?