У метро на станцыі «Пралетарская» ў нядзелю давялося выкарыстоўваць лакалізатар выбуху тыпу «Фантан» (адмысловая прынада на выпадак выяўлення падазроных прадметаў), паведамілі TUT.BY відавочцы.

Па словах суразмоўцы, такое рашэнне было прынята пасля таго як пры аглядзе асабістых рэчаў грамадзяніна, на пытанне пра змесціва яго заплечніка ён адказаў: «Бомба».

Жартаўніка затрымалі, а заплечнік накрылі «фантанам».

Увечары ў нядзелю станцыя працавала ў штатным рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0