Капсулу з зямлёй з магілы паэта Максіма Багдановіча закладуць у Храме-помніку Усіх святых у Мінску з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння 9 снежня, паведамілі БелТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Урачыстая цырымонія «Вяртанне» па закладцы капсулы з зямлёй з магілы паэта ў крыпце храма-помніка адбудзецца з 11.30 да 13.00. У Белай зале храма запланавана мемарыяльная «літаратурная раніца», дзе будуць гучаць вершы Максіма Багдановіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0