8 лютага ў міліцыю звярнулася 62-гадовая пенсіянерка з вёскі Алекшыцы ў Лагойскім раёне. Яна распавяла, што ў Лагойску невядомая жанчына забрала грошы ў яе 8-гадовага ўнука. Падрабязнасці паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

У сераду, прыкладна ў 16.40, на вуліцы Савецкай у Лагойску незнаёмка забрала ў другакласніка 70 рублёў.

Пазней міліцыя затрымала ў горадзе падазраваных. Ёю аказалася 43-гадовая беспрацоўная жыхарка суседняй вёскі Лагаза.

Следчыя распачалі крымінальную справу па арт. 206 Крымінальнага кодэкса (рабаванне). Падазраваная затрымана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0