20 сакавіка быў затрыманы актывіст Дзмітрый Паліенка, піша spring96.org.
Паводле інфармацыі відавочцаў, ён прыйшоў да Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, каб перадаць перадачу, зайшоў туды, а назад ужо не выйшаў. Цяпер ён знаходзіцца ў судзе Заводскага раёна г. Мінска.
Суддзя Вера Галаўкова прызнала актывіста вінаватым па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у абароне Курапатаў 25 лютага і асудзіла на 15 сутак арышту.
Праваабаронца Наста Лойка мяркуе, што затрыманне прэвентыўнае і звязанае з акцыяй 25 сакавіка ў Мінску.
10 сакавіка Паліенка атрымаў 7 сутак арышту за тое, што пасля агучвання прысуду па «справе антыфашыстаў» некалькі актывістаў пачалі выкрыкваць «Ганьба!» і іншыя рэплікі на знак нязгоды з рашэннем суддзі наконт пакарання фігурантаў справы.
0
0
0
0
0
0