Лінгвістычную і аўтаразнаўчую экспертызы плануюць укараніць у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі.

Так, у бліжэйшы час плануецца арганізаваць і правесці комплекс мерапрыемстваў па ўкараненні ў практыку новых відаў (падвідаў) экспертыз, у тым ліку гемалагічнай (мінералагічнай), лінгвістычнай (устанаўленне наяўнасці або адсутнасці ў моўным творы лінгвістычных прыкмет абразы), аўтаразнаўчай (пісьмовых тэкстаў), электрашокавых прылад і г. д. У Дзяржкамітэце будзе забяспечаная аўтаматызацыя ўлікаў трасалагічных слядоў і калекцыі бланкаў дакументаў з пэўнай ступенню абароны.

Часцяком менавіта заключэнне эксперта становіцца ключавым аргументам у раскрыцці злачынстваў, сцвярджаюць у ДКСЭ. Толькі за 2016 год Дзяржкамітэтам праведзена больш за 309 тысяч экспертыз. У месячны тэрмін выконваеццца больш за 99% пастаноў аб прызначэнні экспертыз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0