«Домысламі» ў каментары для Радыё Свабода назваў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Уладзімір Макараў інфармацыю пра тое, што Расія можа выкарыстаць вучэнні «Захад-2017» для таго, каб пакінуць вайсковы кантынгент у Беларусі на пастаянна.

Такую магчымасьць у інтэрв'ю агенцтву Reuters напярэдадні агучыў міністр абароны Эстоніі Маргус Цахкна. Ён удакладніў, што краіны NATO валодаюць звесткамі разведкі, якія пацвярджаюць развіццё падзеяў менавіта паводле такога сцэнара.

«Рознага кшталту домыслы вайсковае ведамства не каментуе», — быў лаканічным палкоўнік Макараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0