«Белтэлекам» вырашыў вытрымаць моўны баланс і зрабіць службу часткова беларускамоўнай, часткова — рускамоўнай. 

На рускай мове будзе ісці ранішні эфір, эфіры ў выхадныя і святочныя дні. На беларускай — два дзённых эфіры па будніх днях. Пра гэта гаворыцца ў дапаўненні да адказу на зварот мінчанкі ў «Белтэлекам».

Ужо больш за месяц, як служба прагнозу надвор’я «195» з цалкам беларускамоўнай ператварылася ў цалкам рускамоўную. Гэта было звязана з рашэннем «Белтэлекама» разарваць дамову з Гідраметам, супрацоўнікі якога агучвалі прагноз па-беларуску.

Пасля такога радыкальнага кроку на «Белтэлекам» пасыпаліся звароты з просьбай вярнуць мову назад. Карыстальнікам службы пайшлі насустрач. «Белтэлекам» зноў звярнуўся ў Гідрамет, і ўжо дасягнутая папярэдняя дамоўленасць аб аднаўленні супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?