tass.ru

tass.ru

Беларусь у будучыні можа разгледзець пытанне аб закупцы ў Расіі ракетных комплексаў «Іскандэр». Пра гэта заявіў пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка.

Петрышэнка нагадаў, што цяпер у Беларусі асноўным зенітна-ракетным комплексам застаецца сістэма С-300. У будучыні Беларусь можа набыць як зенітныя комплексы С-400 для абароны паветранай прасторы, так і ракетныя комплексы «Іскандэр».

«Пастаўкі комплексаў С-400 і аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр» могуць быць разгледжаны з улікам з'яўлення новага ўзбраення з палепшанымі характарыстыкамі. Чакаем, што ў перспектыве на ахову паветраных межаў Саюзнай дзяржавы заступяць Су-30СМ войскаў ВПС і СПА Беларусі», - распавёў Петрышэнка.

У маі камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і Войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Алег Двігалёў заявіў, што Беларусь мае намер закупіць у Расіі партыю знішчальнікаў Су-30СМ. Таксама ён распавёў аб планах набыцця Мінскам вучэбна-трэніровачных самалётаў Як-130.

Аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр» паступіў на ўзбраенне расійскай арміі ў 2006 годзе. Ён здольны паражаць цэлі на адлегласці да 500 км, абыходзячы пры гэтым сістэмы супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны. Пры гэтым ракеты комплексу могуць аснашчацца як неядзернымі, так і ядзернай часткай. Раней, у чэрвені 2016 года гендырэктар дзяржкарпарацыі «Ростех» Сяргей Чэмезаў у інтэрв'ю «Коммерсанту» заявіў, што «Іскандэр» «знаходзіцца ў спісе прадукцыі, забароненай да экспарту», і Расія не мае намеру перадаваць комплекс іншым краінам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?