Выдавец незалежнага бюлетэню «Бойкі Клецк» Сяргей Панамароў паведаміў, што рыхтуецца ператрус у ягоным доме. Па яго словах, за яго жытлом рэгулярна сочаць мясцовыя міліцыянты, не аднойчы яго здымалі на камэру невядомыя ў часе прагулак па парку з унукам. Сёньня, як паведаміў сп. Панамароў, яго жонку Сьвятлану знаёмы міліцыянт папярэдзіў пра магчымы ператрус у доме. Пры гэтым ён дадаў, што нібыта ёсьць загад мясцовага КДБ атруціць іхняга сабаку. Двор Панамаровых ахоўвае ратвэйлер Році. У траўні 2006 году сабака ахоўваў бел-чырвона-белы сьцяг на падворку выдаўца «Бойкага Клецку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?