Расія мае намер захоўваць ільготны рэжым паставак энергарэсурсаў у Беларусь.

Пра гэта заявіў прэм'ер‑міністр РФ Уладзімір Пуцін 28 чэрвеня на сустрэчы з лідэрамі фракцый Дзярждумы ў Нова‑Агарове. «У найбліжэйшы час мы наважаны падтрымку беларускай эканомікі захаваць, маючы на ўвазе тэндэнцыю выхаду на сусветны ўзровень цэн на энерганосьбіты», — цытуе Пуціна РІА Новости.

Прэм'ер адзначыў, што Беларусь — адзіная краіна, якая карыстаецца ў Расіі прэферэнцыямі, купляе расійскія рэсурсы «па цэнах ніжэйшых за сусветныя, па самых нізкіх цэнах у СНД».

«Менавіта ў выніку такой палітыкі з нашага боку, — заявіў Пуцін, — Беларусь стала адным з найбуйнейшых экспарцёраў нафтапрадуктаў на еўрапейскі рынак. Бо атрымлівае нашу нафту па танных тарыфах і, маючы досыць нізкія вывазныя пошліны на нафтапрадукты, забяспечвае высокі збыт гэтай прадукцыі на сусветных рынках з нафтапрадуктаў і газахімі, атрымліваючы значныя сродкі ў беларускі бюджэт».

«Гэта — не адзіны кірунак падтрымкі беларускай эканомікі», — падкрэсліў расійскі прэм'ер‑міністр.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?