У Празе пачаў працу штогадовы «Форум‑2000», які праходзіць пад патранажам былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Менавіта ён і адкрываў працу «Форуму».

Беларусь сёлета на мерапрыемстве прадстаўляе лідэр Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч. Таксама яго суправаджае старшыня аргкамітэту незарэгістраванай Партыі свабоды і прагрэсу Уладзімір Навасяд.

Мілінкевіч выступіць на панэлі «Мультыпалярнасць і правы чалавека», разам з былым прэзідэнтам Батсваны Фестусам Магае, апазіцыянеркай з Зімбабвэ Трыдзі Стывінсан, а таксама з прадстаўнікамі Тайланду і Сейшэльскіх выспаў.

Мілінкевіч — ён выступаў па-французску — зазначыў, што Беларусь адносіцца да аўтарытарнай постсавецкай краіны, але гэта не азначае адсутнасць шанцу пабудаваць адкрытае дэмакратычнае грамадства. «Для такога будаўніцтва патрэбная штодзённая карпатлівая праца, якая, магчыма, і не дасць імгненны эфект. Наша задача паказаць, што аўтарытарная мадэль сама вядзе нашу краіну ў тупік, пазбаўляе будучыні», — зазначыў экс‑кандыдат на пасаду прэзідэнта.

Мілінкевіч таксама гаварыў пра аб’яднанне апазіцыі ў краіне на глебе такіх каштоўнасцяў, як незалежнасць, дэмакратыя, свабодныя выбары. Што датычыць дыялогу паміж афіцыйным Мінскам і ЕС, то палітык перакананы, што ён павінен быць,

але «на мове маральных дэмакратычных каштоўнасцяў».

Таксама ў Празе Аляксандр Міліннкевіч будзе мець шэраг сустрэчаў у міністэрствах, з прадстаўнікамі дыяспары.

Цікавая акалічнасць. У гатэлі «Марыёт», дзе пасялілілася большасць удзельнікаў «Форуму» сёння раніцай не было ні халоднай, ні гарачай вады ў нумарах. Гасцям давялося мыцца на першым паверсе ў звычайнай прыбіральні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?