Afiša

Час працы беларускага стэнда:

23 траўня, чацвер: 10.00 — 18.00

24 траўня, пятніца: 10.00 — 19.00

25 траўня, субота: 10.00 — 19.00

26 траўня, нядзеля: 10.00 — 17.00

На стэндзе можна будзе набыць кнігі выдавецтваў SkarynaPress, Chabor, hochroth Minsk, Miane Niama, «Янушкевіч», Słowianka, «Полацкія лабірынты», Fundacja Kamunikat.org, Gutenberg Publisher і іншых.

Што ў праграме?

23.05, чацвер

16.30 — 17.20 Раман Абрамчук «Вершы для храмаў, сіза, ічу» (выдавецтва hochroth Minsk Дзмітрыя Строцава), старт продажаў. Сустрэча з аўтарам, аўтограф-сесія.

24.05, пятніца

12.00 Старт продажаў «Ззяння» Стывена Кінга з аўтограф-сесіяй перакладчыцы Насты Карнацкай (выдавецтва «Янушкевіч»).

13.00 — 13.50 Аляксандр Лукашук «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода», аўтограф-сесія. Падчас сустрэчы будзе магчымасць атрымаць кнігу за ахвяраванне для Людзей слова ў турме.

16.00 — 17.00 Аўтограф-сесія Лявона Вольскага, ілюстратара кнігі Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба» (выдавецтва «Янушкевіч»).

17.30 — 18.20 Сустрэча і аўтограф-сесія з аўтаркай Янай Вольскай, «Ашуканкі» (выдавецтва Słowianka).

25.05, субота

13.00 — 13.50 Старт продажаў кнігі Сашы Гук «Соня, стой!» (выдавецтва Gutenberg Publisher).

14.00 — 14.50 Максім Знак «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі». Старт продажаў (выдавецтва «Полацкія лабірынты»).

15.00 — 15.50 Аўтограф-сесія з Уладзімерам Арловым (Fundacja Kamunikat.org).

16.00 — 16.50 Аўтограф-сесія з Алесем Аркушам (Fundacja Kamunikat.org).

17.00 — 17.50 Аўтограф-сесія са Змітром Бартосікам (Fundacja Kamunikat.org).

З поўнай праграмай Варшаўскага кірмаша можна азнаёміцца тут.

Чытайце таксама:

Як у эфіры афганскай службы Радыё Свабода некалькі месяцаў рэгулярна гучаў паланэз Агінскага

Былы дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ выдаў кнігу пра нараджэнне беларускага Левіяфана

Пераможцам прэміі Анемпадыстава за найлепшую вокладку стала вельмі незвычайная кніга

10 траўня стартуе продаж новага рамана Бахарэвіча

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0