«Медыязона» знайшла старонку затрыманага ў сацсетках, там ён падпісаны як Юрый Бутурлакін.

На відэа мужчыну затрымліваюць як мінімум сямёра сілавікоў — некаторыя з іх у абмундзіраванні, некаторыя ў цывільным і з камерамі, яны здымаюць тое, што адбываецца. Сілавікі ўрываюцца да берасцейца дадому, кладуць яго тварам у падлогу.

Далей пасля мантажнай склейкі паказаны затрыманы, ён стаіць перад камерай у кайданках і кажа, што 10 жніўня 2020 года знаходзіўся на праспекце Машэрава, выкрыкваў «нецэнзурную лаянку ў адрас праваахоўных органаў». На фоне паказаныя кадры са жнівеньскіх пратэстаў у Берасці.

Паводле якіх менавіта артыкулаў затрыманы мужчына і што з ім цяпер — невядома.

Чытайце таксама:

Івану Краўцову прысудзілі 11 гадоў зняволення завочна

У Мінску затрымалі майстарку эпіляцыі — яе вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах 

Байкера з Глыбоцкага раёна затрымалі за «абразу Лукашэнкі»

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
14