Грамадства1212

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

22-гадовая Кацярына Макаранка правяла за кратамі пяць гадоў — дзяўчыну пасадзілі па наркатычным артыкуле. Нядаўна яна выйшла на волю па амністыі, чым звярнула на сябе ўвагу былых палітзняволеных. І вось чаму.

Кацярына Макаранка. Фота: скрыншот СТБ

Кацярына трапіла за краты, калі ёй было 17 гадоў. Усё праз наркотыкі: спачатку дзяўчына іх ужывала сама, а потым, як сведчыць абвінавачванне, пачала іх распаўсюджваць. Прысуд — 12 гадоў зняволення.

У калоніі Макаранка завочна вывучылася на псіхолага. Праўда, выглядае, што за кратамі ў дзяўчыны былі і менш прыгожыя справы.

Адразу некалькі былых палітзняволеных пацвердзілі «Нашай Ніве», што Кацярына актыўна супрацоўнічала з адміністрацыяй калоніі і ўскладняла жыццё іншым жанчынам, у тым ліку і палітзняволеным. 

Адна з былых зняволеных, якая добра ведала Кацярыну, расказала падрабязней пра шлях дзяўчыны да вызвалення па амністыі. Гэтая гісторыя добра ілюструе, як насамрэч працуе інструмент амністыі і каму лягчэй па ёй выйсці на волю.

Паводле слоў нашай суразмоўцы, Кацярына спачатку адбывала тэрмін разам з непаўналетнімі дзяўчатамі, а потым яе перавялі ў атрад для дарослых. Яшчэ на малалетцы Кацярына пачала працаваць на адміністрацыю. У дарослым атрадзе гэта працягнулася:

«Яна ціснула на ўсіх, на «экстрэмістаў» больш, таму што гэта там больш каштуе. І ўсе свае камісіі [па змякчэнні пакарання] яна праходзіла дзякуючы таму, што падстаўляла іншых.

Памятаю, як яна падставіла дзяўчыну-«экстрэмістку» за тое, што тая вылаялася. Дзяўчына гэта сказала пры майстрысе на фабрыцы, і майстрыха проста зрабіла заўвагу. А Кацярына данесла адміністрацыі — і дзяўчыну пазбавілі доўгага спаткання».

Такога, кажа зняволеная, было шмат. У выніку аператыўнік, які курыраваў той атрад, меў багата інфармацыі пра кожную «экстрэмістку»: хто што робіць, што есць і з кім размаўляе.

Суразмоўца ўспамінае розныя ўчынкі Кацярыны:

«Гэтая дзяўчына як хвост хадзіла за кожнай «экстрэмісткай». Яна напрошвалася на святкаванне Новага года, каб слухаць, пра што мы кажам. Яна правакавала нейкімі пытаннямі наконт беларускіх уладаў. Гэта нібыта жывая камера сачэння, якая ходзіць за табой. І пры гэтым увесь час, калі яна была побач, яна ўсё запісвала сабе на руку дробным почыркам.

Яна заўжды была гатовая быць сведкай перад мянтамі па ўсіх справах, у тым ліку сфабрыкаваных. Заўсёды, калі трэба было скласці рапарт пра чыёсьці парушэнне, яна была першая: яе клікалі, і яна падпісвала ўсё, што трэба адміністрацыі. Прымушала пенсіянераў рабіць нейкую лухту накшталт прыбіранняў у памяшканнях атрада ці на вуліцы. І яе не хвалявала, што ў кагосьці могуць быць праблемы са здароўем, хаця сама вельмі часта сімулявала, каб не хадзіць на працу». 

Суразмоўца тлумачыць, што за рэдкімі выключэннямі сістэма з памяншэннем тэрміну працуе толькі для такіх асобаў, як Кацярына, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй калоніі. Кацярыне гэта сапраўды дапамагло трапіць дахаты хутчэй. 

Паколькі яна здзейсніла злачынства непаўналетняй, час у СІЗА ёй залічылі па формуле «дзень за два», і яна змагла прэтэндаваць на больш ранняе ўмоўна-датэрміновае вызваленне. Цяперашнюю амністыю Кацярына сустрэла не ў гомельскай жаночай калоніі, а ў калоніі-пасяленні ў Баранавічах — там дзейнічаюць палегчаныя ўмовы ўтрымання.

Паводле слоў нашай суразмоўцы, маці Кацярыны «працуе недзе ва ўладзе». 

Ірына, маці Кацярыны Макаранка, у сюжэце пра амністыю на дзяржканале / Ірына Макаранка, кіраўніца ККУП «Віцебскі абласны цэнтр маркетынга»

Ірына Макаранка кіруе Віцебскім абласным цэнтрам маркетынга і ў 2018-м годзе была прызнаная «Чалавекам года Віцебшчыны». Таксама Ірына — член прэзідыўма Віцебскай абласной ячэйкі прадзяржаўнага Беларускага саюза жанчын.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • дошкапачота
    05.06.2025
    ябло нька от ябло ка
    недалеко падает
  • Антонина
    05.06.2025
    Теперь правда, эта малая часть того, что она делала с девочками. Для таких надо отдельный список. В её компанию входили и Ангелина Прилипа и Стелла Мамулян, Рамина Питравичус и многие другие фамилии.
  • ..,=O⁠_⁠o
    05.06.2025
    А вы думали можно будет просто проигнорировать посадку детей на 12 лет? И не будет последствий для общества и для вас лично. Только польза.
    Думали что они наверное наторговали как пабло эскобар на такие срока и целиком и полностью это заслужили? Наш же суд не ошибается.
    Или, вы думали что введение запрета на удо, концлагерных нашивок, это всё потом не обкатают на политических? "Ну а нас-то за что?"

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне28

Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai1

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

«А ты служыў?» Віталь Карпанаў адслужыў на Раство ў царкве6

Рэкордны адток. Як за 2025 год змянілася колькасць беларусаў у Літве17

Сям'я Лукашэнкаў у топе. Хто папулярны ў рускай Вікіпедыі?5

Зяленскі прапанаваў ЗША захапіць Кадырава па прыкладзе Мадура25

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер ценявога флоту. Гэта ўжо другое затрыманае судна за апошнюю гадзіну16

Помнік першай беларускай нафце ўзяты пад дзяржаўную ахову1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць