На афіцыйным сайце Лабінскага раёна Краснадарскага краю з’явілася паведамленне пра ўрачыстае адкрыццё фіналу Сельскіх гульняў Кубані, у якасці ілюстрацыі да якога выкарыстаны фотакалаж.

З дапамогай графічнага рэдактара на здымак стадыёна наклалі фатаграфію чыноўнікаў. У паведамленні прэс-службы гаворыцца: «Ганаровымі гасцямі спартыўнага свята былі віцэ-губернатар Краснадарскага краю Мікалай Далуда, кіраўнік адміністрацыі муніцыпальнай адукацыі Лабінскага раёна, Герой працы Кубані Аляксандр Садчыкаў, кіраўнік Лабінскага гарадскога паселішча Васіль Клюеў».

У інтэрнэце ўжо з’явіўся шэраг пародый, на якіх кубанскія чыноўнікі «наведваюць» Месяц, Чырвоную плошчу і акцыі пратэсту апазіцыі.

Адкрыццё фіналу Сельскіх гульняў Кубані адбылося ў Лабінску 2–3 чэрвеня. У гульнях удзельнічалі 44 каманды муніцыпальных утварэнняў краю. Яны спаборнічалі ў лёгкай атлетыцы, арм-спорце, перацягванні каната і дойцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?