Латвійская мытня прадухіліла спробу ўвозу ў краіну 369 тысяч кантрабандных цыгарэт з Беларусі і Расіі, паведамляе прэс-служба ведамства.

Нелегальны груз быў затрыманы позна вечарам 2 ліпеня падчас праверак на мяжы. Кантрабандныя цыгарэты былі знойдзены ў адным з вагонаў цягніка Санкт-Пецярбург — Рыга, а таксама ў некалькіх аўтамабілях, якія спрабавалі ўехаць у Латвію з Беларусі. Распачата крымінальная справа.

Як адзначае прэс-служба латвійскай мытні, узровень кантрабанды ў Латвіі за апошнія некалькі гадоў значна вырас. Эксперты звязваюць гэта з цяжкім эканамічным крызісам, які перажывае Латвія, а таксама з тым, што ў Беларусі і Расіі цыгарэты ў некалькі разоў таннейшыя.

Усур`ёз занепакоены праблемай кантрабанды тытунёвых вырабаў з названых краін, урад Латвіі даручыў праваахоўным органам больш жорстка змагацца з гэтай з`явай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?