Следчым камітэтам Беларусі завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю камітэта, матэрыялы перададзены ў пракуратуру для накіравання ў суд.
Нагадаем,
у канцы студзеня 2012 года ў дачыненні да чыноўніка была распачата справа на падставе ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча).Яго абвінавацілі ў неаднаразовым атрыманні хабару ад прадпрымальнікаў за вырашэнне пытанняў, што ўваходзілі ў яго кампетэнцыю.
Папярэднім следствам было ўстаноўлена шэсць эпізодаў злачыннай дзейнасці чыноўніка. Агульная сума хабару перавысіла 90 млн. рублёў.Падчас следства даход, атрыманы злачынным шляхам, вернуты абвінавачваным у поўным аб'ёме.
У мэтах устаранення прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню гэтых злачынстваў, паводле вынікаў расследавання крымінальнай справы ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт унесена дакладная запіска.
У пачатку 2012 года першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска быў Дзмітрый Яноўскі.
0
0
0
0
0
0