Знешні дзяржаўны доўг Беларусі па стане на 1 кастрычніка склаў 12,2 млрд. долараў ЗША пры ўстаноўленым ліміце 14,3 млрд. долараў, паведамляе Міністэрства фінансаў.
За верасень ён павялічыўся на 115,7 млн. долараў, а з пачатку 2012 года — на 405,7 млн.

Павелічэнне знешняга дзярждоўгу абумоўлена галоўным чынам прыцягненнем міжнародных крэдытаў, адзначаюць у Мінфіне.

Рост менавіта знешняга доўгу стаў асноўнай прычынай павелічэння дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь, які на 1 кастрычніка склаў 121,7 трлн. рублёў,
павялічыўшыся з пачатку 2012 года на 5,3 трлн. рублёў, ці на 4,6%.

Унутраны дзярждоўг з пачатку гэтага года вырас на 114,6 млрд. рублёў і на 1 кастрычніка склаў 18 трлн. рублёў пры ўстаноўленым ліміце 34 трлн. рублёў.

Павелічэнне ўнутранага дзярждоўгу абумоўлена аслабленнем курсу беларускага рубля, растлумачылі ў Мінфіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?