27 лістапада на Случчыне адзначаліся 84-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну.

Сябры КХП-БНФ наведалі месцы баёў у Грозаве, Семежаве і Вызьне (цяпер Чырвоная Слабада). На магілах змагароў былі ўскладзены кветкі. У Слуцку калёна з больш як 80 чалавек прайшла пад бел-чырвона-белымі сьцягамі па цэнтры гораду. Каля краязнаўчага музэю, дзе ў 1920 г. адбыўся зьезд Случчыны, які прыняў рашэньне аб узброенай барацьбе супраць расейскіх агрэсараў, адбыўся мітынг. Пазьней на тое ж месца прыехалі сябры партыі БНФ «Адраджэньне», але паколькі яны не атрымалі дазволу ад гарвыканкаму, мітынгу не было.

АТ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0