Пуцін просіць яйкі. Колькі яны каштуюць у Беларусі і суседніх краінах

Падчас прамой лініі, якая праходзіла 14 снежня, у Пуціна спыталі пра дэфіцыт яек у продажы і рост цэн на іх. За два месяцы яйкі ў Расіі падаражэлі на 30%. Пуцін адзначыў, што Беларусь прапанавала дапамагчы. Паглядзелі, якія цэны на курыныя яйкі ў Беларусі і суседніх краінах.

15.12.2023 / 19:31

Фота: Gregory Adams / Getty Images

У Беларусі цэны на яйкі пачынаюцца з 2 рублёў 75 капеек. Самыя дарагія каштуюць каля 4,5 рубля.

Па даных Расстата, дзясятак курыных яек у РФ каштуе каля 116 расійскіх рублёў. Гэта каля 4,2 беларускага рубля. Самыя танныя яйкі ў Маскве прадаюцца ў «Пяцёрачцы» — па 100 расійскіх рублёў за дзясятак (каля 3,6 нашага рубля).

У Польшчы цэны на дзясятак курыных яек пачынаюцца з 8 злотых (каля 6,4 рубля).

У Літве дзясятак яек каштуе ад 1,75 еўра, гэта каля 6 рублёў.

У Латвіі цэны стартуюць з 1,64 еўра за 10 штук — пры пераводзе на нашы рублі выходзіць каля 5,65 рубля.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ ўжо пракаментаваў сітуацыю з дэфіцытам яек, якая цяпер склалася ў Расіі, і выказаў гатоўнасць пастаўляць туды тыя, якія беларусам не патрэбныя.

Чытайце таксама:

Кітайскія машыны замест еўрапейскіх, чэргі па Geely, люксавыя аўто для расіян. Як за год змяніўся аўтамабільны рынак

З Мінска ў Стамбул можна будзе даляцець на дзве гадзіны хутчэй, чым цяпер. Як такое магчыма?

Nashaniva.com