Аўто55

Кітайскія машыны замест еўрапейскіх, чэргі па Geely, люксавыя аўто для расіян. Як за год змяніўся аўтамабільны рынак

Рост продажаў на 486% у кастрычніку, арыентацыя на люксавыя аўто з Еўропы… Паглядзелі, што яшчэ здарылася з аўтамабільным рынкам Беларусі за 2023 год.

Кітай, Кітай і яшчэ раз Кітай

Змены на рынку новых аўто ў Беларусі цягам года адбыліся кардынальныя. Хоць працэс, калі ў адказ на ваенную агрэсію з Расіі сышоў шэраг сусветных аўтавытворцаў, быў запушчаны яшчэ ў 2022 годзе (а раней каля 80% аўто, якія прадавалі нашыя дылеры, вырабляліся ў Расіі), істотна рынак перастроіўся менавіта ў 2023-м. 

Прадаўцам давялося нанова выбудоўваць сваю працу, бо складскія запасы распрадаліся, а браць новыя аўто афіцыйным дылерам асабліва не было адкуль. Давялося шукаць новыя крыніцы паставак.

Фота: onliner.by

Калі ў пачатку бягучага года аўтадылеры паведамлялі аб продажы 35 мадэляў новых легкавых аўтамабіляў, то ў лістападзе мадэльны шэраг пашырыўся да 75 мадэляў.

У асноўным на замену аўто сусветных брэндаў з шыльдзікам Made in Russia прыйшлі машыны Мade in China. І гэта ўжо чыстакроўныя «кітайцы».

Так, у Беларусі адзін за адным адкрываліся новыя дылерскія цэнтры раней невядомых беларусам кітайскіх аўтамабільных брэндаў. Jetour, Voyah, Kaiyi, Li, BAIC — толькі частка новых марак з Паднябеснай, якія з'явіліся ў продажы ў нашай краіне ў 2023 годзе.

Па выніках лістапада доля кітайскіх марак сярод легкавых аўтамабіляў перавысіла 84%. Пры гэтым, каля 70% дылерскіх продажаў прыйшлося на беларуска-кітайскія Geely

Фота: geely.by

Фенаменальны рост продажаў 

У параўнанні з 2022 годам, продажы новых аўто ў Беларусі выраслі. Толькі ў студзені і лютым дылеры прадавалі менш за 1000 аўто ў месяц — 756 і 945 адпаведна. Але нават і гэта шмат у параўнанні з кастрычнікам 2022 года, калі дылерам удалося рэалізаваць толькі 452 аўто.

Нізкая база дазваляла дылерам агучваць проста шалёныя лічбы прыросту. Так, напрыклад, у кастрычніку рынак вырас на 486% у адносінах да кастрычніка 2022 года (да 2,4 тысяч адзінак). Па выніках 11 месяцаў рост складае каля 140 %.

Рэкордным стаў лістапад. Афіцыйным дылерам удалося рэалізаваць 3057 аўто, з якіх 2689 склалі легкавікі.

Згодна з прагнозамі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, па выніках года продажы дылераў могуць дасягнуць 25 тысяч аўто, уключаючы лёгкія камерцыйныя аўтамабілі, што будзе каля 150% адносна мінулага года.

Аднак лічбы выглядаюць пазітыўна толькі ў параўнанні з 2022 годам, калі дылеры прадалі ўсяго 17 234 адзінкі тэхнікі. У даваенным 2021 годзе беларускія дылеры прадалі 46 837 новых аўто, а за 2020 год — 53 537.

Беларусы выбіраюць «айчынны» аўтапрам?

Іншым феноменам 2023 года можна назваць з'яўленне чэргаў на куплю Geely. У залежнасці ад мадэлі, каб набыць новую машыну беларуска-кітайскай вытворчасці, трэба чакаць ад месяца да паўгода. 

Трэнд на кітаізацыю рынку падхапілі не толькі афіцыйныя дылеры, але і шэрыя імпарцёры. Аўтамабілямі з Кітая на замову пачалі займацца і некаторыя фірмы-пасярэднікі, якія раней спецыялізаваліся на прыгоне аўто з Еўропы і ЗША.

Фота: скрыншот з сайта сarsusa.by

Прыгон аўто з ЕС і ЗША

Як і ў 2022 годзе, сёлета асноўнымі імпарцёрамі аўто ў Беларусь былі фізічныя асобы. На падставе даных за 9 месяцаў бягучага года можна меркаваць, што агульная лічба імпарту аўто з трэціх краін будзе большай, чым у 2022-м, але не моцна. Летась фізічныя асобы ўвезлі ў Беларусь больш за 80 тысяч аўто. За студзень-кастрычнік 2023-га — каля 60 тысяч толькі з ЕС. 

Для параўнання, у 2021 годзе фізасобы імпартавалі з трэціх краін усяго каля 34 500 аўто. Па выніках 2022 года імпарт вырас у 2,4 раза. Сёлета колькасны прырост можа быць у межах 15-25% за год.

Пры гэтым варта адзначыць, што ў 2023 годзе з Еўропы пачалі ўвозіць больш новых аўто, у тым ліку прэміяльнага сегменту. Калі за мінулы год з ЕС у Беларусь адправілі аўто амаль на 1,5 мільярда еўра, то толькі за 9 месяцаў гэтага года гэты паказчык склаў каля 1,7 мільярда еўра.

Вынікае, што сярэдні кошт аўто, якое едзе з Еўропы ў Беларусь, перавышае 28 тысяч еўра.

Разгром ABW.by

І калі для прадстаўнікоў аўтамабільнага бізнэсу 2023 год быў дакладна не самым горшым, то для выдання «Аўтабізнэс» (abw.by) ён стаў апошнім. Вядучы аўтамабільны партал з трыццацігадовай гісторыяй фактычна скончыў сваё існаванне праз рэпрэсіі з боку ўладаў. 

Фота: abw.by

Рэдакцыя ўпершыню пацярпела ад сілавікоў у чэрвені 2022 года. Тады былі затрыманыя галоўная рэдактарка Юлія Мудрэўская, рэдактар спецпраектаў Юрый Гладчук і выпускаючы рэдактар Вадзім Зянкевіч. 

Зянкевічу далі 13 сутак. На Мудрэўскую і Гладчука завялі крымінальныя справы. Юліі прысудзілі паўтара года калоніі (абвінавацілі па артыкуле 342 КК, «арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх»), а Юрыю — два з паловай (той жа артыкул 342, а таксама 368 — «абраза Лукашэнкі»).

Але працу партал працягнуў.

Другі раз рэдакцыя сутыкнулася з сілавікамі напрыканцы кастрычніка 2023 года. Тады затрымалі і абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах і негатыўных каментарыях новага дырэктара партала Віталя Палякова.

У канцы допісу пад відэа з Паляковым ГУБАЗіК пагражаў уласнікам бізнэсу, якія на той момант знаходзіліся ў адпачынку. Сілавікі здзекліва напісалі, што тыя мусяць «рыхтавацца, бо сілы ім хутка спатрэбяцца». У выніку выданне Abw.by спыніла існаванне. 

Чытайце таксама:

VW упершыню паказаў новы Transporter. Фанаты маркі могуць быць расчараваныя, бо гэта будзе не зусім Volkswagen

Гродзенскі аўтафестываль выпусціў гарачы каляндар на 2024 год

Каментары5

  • А можа так і трэба?
    15.12.2023
    Весяліцца народзец
  • За Свабоду!
    15.12.2023
    А трэба ў зямлянкі сыйсці дабраахвотна? Людзі жывуць, а тое, што дыктатару і яму падобным не падабаецца "народзец", дык гэта толькі дыктатара і яму падобным праблема.
  • Vалик
    15.12.2023
    Влад, согласен. За квартирами новыми очереди, за домами сборными и таунхаусами очереди, за шилом китайским очереди, за кредитами очереди. И стоило вообще в 20-м воду мутить? Судя по всему, жизнь прекрасна, идет своим чередом, большинство все устраивает. Власти могут спать спокойно, хлеба и зрелищ народу пока хватает.

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу7

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу

Усе навіны →
Усе навіны

«НАТА наўмысна пастаўляла Украіне кроў, заражаную ВІЧ і гепатытам». Хто пусціў гэтую дэзу?1

Андрэй Пачобут застаецца ў памяшканні камернага тыпу Наваполацкай калоніі1

У Беларусь зноў прыедзе Пуцін8

У смерці дзяўчыны, якую ў Расіі нібыта загрызлі свінні, насамрэч падазраецца чалавек3

У Мінску з'явілася казачна прыгожая навагодняя лакацыя

Двое зняволеных зачалі дзіця, перадаючы сперму праз вентыляцыйную шахту6

Ва ўзросце 112 гадоў памёр самы стары мужчына ў свеце1

Пачалі судзіць пажарнага, які публічна звольніўся ў 2020 годзе

Украінскія разведчыкі эвакуявалі з вострава Змяіны 15 кацянят ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу7

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу

Галоўнае
Усе навіны →