Улада2525

Тарашкевіцу забароняць у 2010 г.

Тры гады выдаўцы і карэктары могуць спаць спакойна.

Учора ў Камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова‑тэхнiчнаму прагрэсу Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы праекта Закона «Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi».

Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» старшыня парламенцкай камiсii Уладзiмiр Здановiч, на пасяджэннi было вырашана, што, па ўсёй верагоднасцi, датай уступлення ў сiлу новых Правiлаў будзе 1 верасня 2010 года.

БЯЗ ВАС — НІЯК. Сайт nn.by робіцца на Вашы грошы. Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «Ахвяраваньне за Інтэрнэт». У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828. У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764». У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды». Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Пры гэтым да 1 верасня 2008 года законапраект, на думку суразмоўцы, будзе адобраны парламентам. За два наступныя гады, паводле слоў Уладзiмiра Здановiча, будуць вырашаны ўсе арганiзацыйныя пытаннi па ўжыванню новых Правiлаў у школах. Пры гэтым распрацоўшчыкi законапраекта вырашылi не iсцi на тое, каб пэўны пераходны перыяд у краiне маглi ўжывацца новыя Правiлы i Правiлы, якiя дзейнiчаюць зараз. «Бо паралельна — гэта супрацiўленне аднаго падыходу iншаму. Проста Закон уступiць у сiлу, як уступаюць у сiлу ўсе законы. I з гэтага моманту пачнецца жыццё па новых правiлах». Абмяркоўвалася пытанне напiсання слоў з вялiкай i маленькай лiтары. Паводле слоў Уладзiмiра Здановiча, назвы «вышэйшых службовых асобаў i назвы вышэйшых дзяржаўных органаў улады» будуць пiсацца з вялiкай лiтары.

Акрамя таго, старшыня парламенцкай камiсii прапанаваў пiсаць з вялiкай лiтары назву дзяржаўнай сiмволiкi ў выпадках, калi згадваецца, што гэта дзяржаўны сiмвал Рэспублiкi Беларусь. Напрыклад, «Дзяржаўны Герб Рэспублiкi Беларусь». «Навукоўцы мяне падтрымалi. Будзем спадзявацца, што падтрымаюць i iншыя».

Каментары25

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт33

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў6

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт33

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць