Грамадства66

У Свіслачы Каліноўскага ведаюць лепей, чым Леніна

Адзіная гімназія ў Беларусі, якая носіць імя Кастуся Каліноўскага, сустрэла вучняў на Днi роднай мовы ў Свіслачы. Традыцыйная лінейка, кветкі, банты, прыгожа апранутыя школьнікі і іх бацькі прыйшлі на дзень ведаў у родныя сцены.

У гэтым годзе гімназія прыняла 18 першакласнікаў, піша «Салідарнасць». Пасля традыцыйных лінеек вучні свіслацкіх школ у Дзень роднай мовы рушылі на экскурсіі па горадзе і наведалі помнік Кастусю Каліноўскаму, усталяваны на галоўнай плошчы гораду яшчэ ў 1958 годзе.

Не зважаючы на афіцыйнае стаўленне да асобы кіраўніка паўстання 1863 году, у Свіслачы Каліноўскім ганарацца па-сапраўднаму. Напрыклад, дзяжурны адміністратар у гатэлі падрабязна распавядае пра славутых навучэнцаў не менш славутай гімназіі ў Свіслачы, а першакласнікі на экскурсіі не ведаюць, кім быў Ленін (помнік якому месціцца непадалёку), але пра Каліноўскага кажуць хорам.

І не дзіўна. Узгадак пра кіраўніка паўстання 1863 году ў Свіслачы шмат. Тут ёсць вуліца імя Каліноўскага, мемарыяльная дошка і помнік, усталяваныя ў яго гонар. Акрамя таго, менавіта ў Свіслачы месціцца гімназія, дзе вучыўся Кастусь Каліноўскі і Рамуальд Траўгут. Для мясцовых жыхароў такія славутыя сваякі – яшчэ адна падстава для гонару.

– Вось чаму не правесці Дзень беларускага пісьменства ў нас? – пытаецца адна з настаўніц, што прывяла сваіх вучняў на экскурсію. – Ці мала было ў Свіслачы славутых беларусаў, і ці не варта адраджаць горад менавіта з улікам слаўнай гістарычнай памяці?

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць