Меркаванні1818

Булгакаў пра допіс Навальнага пра мову: Выказванні Лукашэнкі больш абразлівыя і недапушчальныя

«Беларуская мова — гэта нешта чароўнае: „рэстаран“. Нібыта пісьмовасць прыдумалі хачыкі, якія аб’ядналіся з падонкамі», — напісаў Аляксей Навальны ў сваім Жывым журнале пяць гадоў таму, 20 чэрвеня 2008 года.

Валер Булгакаў, рэдактар Arche, мяркуе, што такія выказванні — віна зусім не Навальнага, а беларускіх інтэлектуалаў:

«Пост не новы і ніяк не адлюстроўвае эвалюцыю Аляксея Навальнага, якую ён перажыў за апошнія гады, ператвараючыся з сярэдняй рукі бізнэсоўца і актыўнага блогера ў палітыка, які мае вялікія амбіцыі ў РФ.

Варта разглядаць гэты пост з пазіцыі, якую яго аўтар займаў 5 гадоў таму.

Ён быў проста чалавекам, які не меў дачынення да актыўнай палітычнай барацьбы

і ў страшным сне не мог падумаць, што яго выказванні могуць быць праінтэрпрэтаваныя замежнымі супольнасцямі як нешта траўматычнае і недапушчальнае.

А другое — выяўляецца оптыка сучаснага расійскага інтэлектуала, праз якую ён паглядае на Беларусь. Карані такой канцэпцыі ў недарэчнасці беларускай дзяржавы як такой. І беларуская мова, і грамадства, і дзяржава выглядаюць там як нешта недарэчнае і кан’юнктурнае, абумоўленае нейкімі збоямі ў палітычнай машыне, якая існавала на беларускіх землях усё ХХ ст.

Няма нічога дзіўнага, што Навальны паглядае на Беларусь, як яго цёзка Аляксей Кудрын, які нядаўна ўсумніўся ў патрэбнасці існавання беларускай валюты.

Але віна палягае не на Навальным і Кудрыну, а на беларускай інтэлігенцыі і дзяржаве, якія нічога не зрабілі для таго, каб падобныя спосабы пазірання на Беларусь не прадукаваліся.

Каб гэта спыніць, не трэба заклікаць да цвярозага розуму Навальнага, Кудрына ці Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна. Трэба весці інтэлектуальную палеміку, праводзіць дыялог на ўзроўні палітычных і культурных элітаў абедзвюх краінаў, трэба, каб беларускія інтэлектуалы актыўна прысутнічалі ў расійскай прасторы і прапаноўвалі сваё бачанне Беларусі. Гэтага не адбываецца.

Нічога надзвычай абразлівага ў выказванні Аляксея Навальнага я не бачу. Выказванні беларускага прэзідэнта на гэтую тэму значна больш абразлівыя і недапушчальныя».

Каментары18

Цяпер чытаюць

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?10

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Стаў вядомы графік вялікіх выхадных у наступным годзе1

Цэны на паліва зноў падрастуць на капейку1

Пяскоў пракаментаваў інфармацыю пра чуму ў Іркуцкай вобласці8

Улады Францыі закрываюць сотні школ з-за пратэстаў, што не спыняюцца13

«У консульстве паведамілі, што знойдзены патанулы мужчына». З сярэдзіны верасня ў Італіі шукаюць 33‑гадовага беларуса1

У Гомельскай вобласці арыштавалі гной1

Мінпрыроды хоча, каб раённыя чыноўнікі не забаранялі купацца ў вадаёмах без тлумачэння

На беразе Мінскага мора зносяць Riviera Country Club5

Пасля расійскіх удараў ва Украіне амаль не засталося лакаматываў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?10

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць