Свет6969

Майдан вытрымаў штурм: хроніка, фоты, відэа


Live streaming video by Ustream

Януковіч запрасіў апазіцыю і прадстаўнікоў грамадскасці за круглы стол

Як прэзідэнт Украіны, гарант Канстытуцыі, зраблю ўсё неабходнае для нармальнага функцыянавання краіны, абароны правоў і інтарэсаў кожнага грамадзяніна, забеспячэння міру і спакою ў нашай дзяржаве».

У Палацы спорту рыхтуюць начлег для «Беркута»

17:26

16:50

Цімашэнка: «Я звяртаюся да кожнага ўкраінца — паўстаньце!»

«Кожны ўдар дубінкай «Беркута» па мірных людзях на Майдане — гэта ўдар дубінкай па твары ўсяго ўкраінскага народа. Не дайце Януковічу зрабіць гвалт нормай нашага жыцця, — заклікала яна ў лісце з-за кратаў, піша «Украінская праўда».

Экс-прэм'ер заклікае не дамаўляцца з прадстаўнікамі ўлады: «Ніякіх перамоваў з бандай, ніякіх круглых сталоў з імі. Толькі неадкладная адстаўка Януковіча і яго атачэння».

«Спыніце аўтарытарны рэжым ва Украіне фінансавымі і візавымі санкцыямі, міжнароднымі антыкарупцыйнымі расследаваннямі. У адваротным выпадку ва Украіне пабудуюць могілкі свабоды. Дзейнічайце!» — заклікала яна лідараў заходніх краін.

16:25

Эштан сустракаецца з трыма былымі прэзідэнтамі Украіны

Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Саюза па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан у гэты момант у Кіеве сустракаецца з трыма экс-прэзідэнтамі Украіны.

14:20

Кіраваградскі «Беркут» адмовіўся ехаць на разгон Майдану ў Кіеў?

«Мы прынялі сумеснае рашэнне адмовіцца ад ужывання сілы супраць мірных мітынгоўцаў. Не зважаючы на пагрозы і магчымыя санкцыі супраць нас, увесь асабісты склад — 220 байцоў, адмовіліся грузіцца ў аўтобусы. 6 аўтобусаў уначы не выехалі на Кіеў», — распавёў адзін з камандзіраў «Беркута».

13:15

Грыбаўскайце: Кіраўніцтва Украіны нясе адказнасць за падзеі мінулай ночы

Такую пазіцыю прэзідэнт Літвы, якая старшынюе ў Радзе ЕС, сфармулявала пасля таго, як супрацоўнікі сілавых структур Украіны ноччу ў сераду штурмавалі Майдан Незалежнасці ў Кіеве.

12:54

Яцанюк — украінцам: «Едзьце на Майдан. Тут вырашаецца лёс краіны»

«Ад кожнага з нас залежыць будучыня Украіны. Прыязджайце сюды. Мы павінны падтрымліваць адзін аднаго. Мы павінны стаяць побач адзін з адным, як мы стаялі ўначы. І мы выстаялі», — заклікаў Яцанюк.

Па словах Яцанюка, зараз сярод задач майданаўцаў — навесці парадак на Майдане: «адбудавацца, зноў навесці парадак і быць гатовым да таго, каб абараняць нашу свабоду».

Актывісты Майдана чысцяць лёд на Хрышчаціку, аднаўляюць намёты і барыкады.

Кіеў, 11 снежня

  Фота Крістіны Бердинських

Мітынгоўцы аднаўляюць барыкады пасля адступлення спецназа

Канада збіраецца ўвесці санкцыі супраць Януковіча і Ко

Парламент Канады збіраецца на тэрміновае пасяджэнне з-за падзей на Еўрамайдане ў Кіеве.

У прыватнасці, на пасяджэнні будзе разглядацца пытанне аб увядзенні персанальных санкцый супраць украінскай улады.

У Канадзе жыла найбольшая ўкраінская дыяспара ў свеце пасля Расіі.

12:20

Азараў: Ніякіх пагадненняў з Мытным саюзам не будзе

«Ніякіх размоў пра Мытны саюз не будзе! Я наперад хачу адкінуць ўсе гэтыя спекуляцыі», — заявіў ён.

12:00

Міліцыі на Майдане не засталося

Будынкі прафсаюзаў і Кіеўрады засталіся ў руках маніфестантаў. Менавіта ў тых будынках людзі спалі, елі і атрымлівалі медычную дапамогу.

Унутраныя войскі пакідаюць Хрышчацік і Майдан

Байцы ўнутраных войскаў пакінулі Хрышчацік і адступаюць у бок вуліцы Праразной.

На вуліцы стаяць два аўтобусы і дзве грузавыя машыны.

На Майдане і каля мэрыі ўжо сабраліся каля 25 тыс. чалавек.

Каткоўская: Шукаю магчымасці з'ехаць у выходныя ў Кіеў

«Той, хто аддае загады на штурм Майдану проста не быў там і не разумее, што ўкраінцы не сыйдуць. А я шукаю магчымасці з'ехаць у выходныя ў Кіеў на пэўны тэрмін і працаваць адтуль», — напісала ў сваім фб Дар'я Каткоўская.

Карэспандэнтка радыё «Свабода» Аляксандра Дынько, з Кіева: «Я ўжо дзве гадзіны ў хаце, але мяне калоціць дасюль.

Як людзі да гэтага часу стаяць на Майдане, я не разумею. [Там такі мароз.] Мне здаецца, гэта вышэй за чалавечыя магчымасці»

Азараў: Украіна просіць у ЕС 20 млрд еўра

Украіна просіць у Еўрапейскага Саюза ў рамках падпісання пагаднення аб асацыяцыі фінансавай дапамогі памерам 20 млрд еўра, паведаміў прэм'ер-міністр Мікалай Азараў.

Азараў адзначыў, што гаворка ідзе не пра беззваротную дапамогу з еўрапейскага бюджэту, а аб удзеле Еўрасаюза ў інвеставанні ў сумесныя ўзаемавыгадныя праекты. Такія як мадэрнізацыя і пашырэнне еўрапейскіх транспартных калідораў, стварэнне новага калідора на Каўказ дзякуючы будаўніцтву транспартнага пераходу праз Керчанскі праліў.

Нуланд стала валанцёрам і раздае прадукты

На Майдане — Вікторыя Нуланд, заступнік дзяржсакратара ЗША, яна стала валанцёрам і раздае грамадзянам ежу, напісаў у сваім фэйсбуку Ігар Тышкевіч

Міністр Захарчанка: Разгону Майдану не будзе

Міністр унутраных справаў Украіны Захарчанка заявіў, што разгону Еўрамайдану не будзе. Што міліцыя мае на мэце проста аднавіць рух транспарту ў цэнтры Кіева.

11:28

Бжазінскі: Расія рана ці позна пойдзе па шляху Украіны

«Беркут» адступіў ад Кіеўрады. Быў ужыты слезацечны газ для прыкрыцця адступлення. Аўтобусы з'ехалі ў кірунку Еўрапейскай плошчы.

Што адбылося ўначы ў Кіеве? Падсумаванне

Прыкладна ад другой гадзіне ночы па беларускім часе тысячы сілавікоў атачылі Майдан.

Пасля гэтага пачаўся штурм барыкад і адміністратыўных будынкаў, занятых пратэстоўцамі. Супрацьстаянне доўжыцца да гэтага часу.

Як перадаюць карэспандэнты «Нашай Нівы» з Майдана, украінскі спецназ не асабліва стараецца. Да ранку ён так і не захапіў усіх барыкадаў і будынкаў. Журналісты адзначаюць, што міліцыя ўстрымліваецца ад ужывання празмернай сілы.

Вялікі мітынг чакаецца сёння, а таксама на выхадных.

ЗША выказалі «сваю агіду адносна рашэння ўкраінскай улады адрэагаваць на мірны пратэст на кіеўскім Майдане выкарыстаннем спецназаўцаў, бульдозераў і дубінак, а не павагай да дэмакратычных правоў і чалавечай годнасці».

Пратэстоўцы са сцягамі зноў занялі вуліцу Інстытуцкую

Там уначы адбыліся найбольш зацятыя сутычкі са спецназам, які спрабаваў спусціцца на Майдан Незалежнасці.

11:18

МЗС Літвы: Падзеі гэтай ночы — свядомы выбар уладаў Украіны

«Падзеі сённяшняй ночы на Майдане Незалежнасці ў Кіеве паказалі, што ўкраінскія ўлады выступаюць супраць еўрапейскага шляху, гэта выбар, які зусім процілеглы таму, пра што прэзідэнт Украіны казаў публічна», — гаворыцца ў заяве міністра, апублікаваным на сайце МЗС Літвы

11:17

11:15

11:12

МЗС Польшчы выклікала пасла Украіны

«Пасол Польшчы на 10-ю гадзіну выкліканы ў МЗС. Заклікаю да дыялогу, асуджаю гвалт» — напісаў у сваім twitter прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Вайцяхоўскі.

11:11

«Беркут» аднавіў штурм мэрыі

10:44

Тым часам на Майдане ўжо 10 тыс. Народ працягвае прыбываць.

На Майдане захоўваецца статус-кво

Паміж мітынгоўцамі і супрацоўнікамі праваахоўных органаў на Майдане Незалежнасці ў Кіеве захоўваецца статус-кво, які ўсталяваўся некалькі гадзін таму.

З іншага боку кардон міліцыі ніжэй па вул. Інстытуцкай агароджвае падыходы да Майдана з боку Еўрапейскай плошчы.

09:53

Апытанка

Міліцыя знесла ўсе намёты на Міхайлаўскай плошчы

Міліцыя знесла амаль усе намёты прыхільнікаў еўраінтэграцыі, якія размясціліся на Міхайлаўскай плошчы. На гэты момант пратэстоўцы выносяць бочкі і цёплыя рэчы на тэрыторыю Міхайлаўскага манастыра.

09:38

Клічко: Кампрамісу з галаварэзамі і дыктатарамі быць не можа

«Кампрамісу з галаварэзамі і дыктатарамі быць не можа. Іх трэба пазбаўляцца. І сёння пытанне нумар адзін — адназначна адстаўка Януковіча і ўсёй яго гнілой улады», — заявіў Клічко.

Клічко падкрэсліў, што яго галоўная мэта — поўная змена ўлады і пакарання ўсіх без выключэння вінаватых у зачысткі Майдану і правакацыях на Банкавай.

09:32

МУС назвала штурм Майдана «мерапрыемствамі па добраўпарадкаванні тэрыторыі»

«Працаўнікі камунальных службаў сталіцы ажыццяўлялі мерапрыемствы па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол Майдана Незалежнасці ў начны час для таго, каб пазбегнуць дадатковых перашкод і нязручнасцяў для руху транспарту і грамадзян, паколькі працягваецца працоўны тыдзень», — гаворыцца ў паведамленні.

На Майдане людзі пакутуюць ад холаду, у Кіеве — мінус 12

Як перадаюць карэспандэнткі «Нашай Нівы» Ірына Арахоўская і Ганна Бадзяка з Майдана, у Кіеве — нерэальны холад. Сёння ўначы было мінус 12. Правесці на такім марозе цэлую ноч — гэта нешта неймавернае.

09:24

Сярод пратэстоўцаў у Кіеве ёсць параненыя

На Майдане стаяць машыны «хуткай дапамогі», працуюць дактары, якія знаходзіліся ў шэрагах пратэстуючых.

Як перадаюць карэспандэнткі «Нашай Нівы» Ірына Арахоўская і Ганна Бадзяка з Майдана, у Кіеве — нерэальны холад. Сёння ўначы было мінус 12. Правесці на такім марозе цэлую ноч — гэта нешта неймавернае.

Відэарэпартаж «Нашай Нівы» з начнога штурму

Украінская царква асудзіла начны штурм у Кіеве: Мы салідарныя з усімі людзьмі на Майдане

Прадстаўнікі духавенства адрэагавалі на падзеі ў ноч на сераду на Майдане ў Кіеве. Неўзабаве пасля таго, як пачаліся «зачысткі» міліцыяй цэнтра Кіева ад барыкадаў мітынгоўцаў, на тэрыторыі Міхайлаўскага Залатаверхага манастыра (УПЦ Кіеўскага патрыярхату) забілі ў званы.

«Мы глыбока занепакоеныя дзеяннямі сілавых структур на Майдане пад покрывам ночы. Мы асуджаем дзеянні, якія накіраваны на абмежаванне грамадзянскіх правоў, уключаючы свабоду выказвання і мірнага волевыяўлення грамадзян Украіны.

07:28

Андрэй Дынько: Януковіч перайшоў Рубікон

Чытаць цалкам

Павел Шарамет: Загад штурмаваць Майдан далі не ўкраінцы, а замежныя агенты

«Приказ штурмовать #євромайдан на глазах европейцев давали не украинцы, а иностранные агенты, которым наплевать на судьбу Украины», — такое меркаванне выказаў у сваім Твітары беларускі журналіст Павел Шарамет, які цяпер працуе ва Украіне.

Нібы казак у старыя часы, малады ўкраінец адстойвае незалежнасць сваёй краіны, раздзеўшыся. Фота Ройтэрз.

Хрышчацік захоплены спецназам.

07:16

ЗША з агідай успрынялі рашэнне штурмаваць Майдан

07:04

07:03

Клічко з людзьмі адціснуў «Беркут» ад Інстытуцкай

Байцы спрабуюць стварыць перыметр, каб адціснуць мітынгоўцаў. Але людзі трымаюцца і не даюць гэтага зрабіць.

Як паведамляюць народныя дэпутаты ад «УДАРа», якія заблакавалі на Інстытуцкай спецтэхніку, зверху вуліцы сфармавалася калона кіяўлян, больш за 300 чалавек. Кіяўляне, якія ішлі на Майдан, апынуліся ў тыле ў байцоў і спрабуюць іх заблакаваць.

06:21

Беркут штурмуе Будынак прафсаюзаў.

Аднак намётавы гарадок на Майдане стаіць, барыкада на Гарадзецкага таксама.

06:07

Дарэчы, выданне дало назоў сённяшняму начному анлайну наступны: «Штурм барыкадаў. 11 снежня. Ганьба»

Байцы УВ на подступах да Майдана, фота УНІАН

05:50

05:40

Мітынгоўшчыкі паведамілі, што «Беркут» б'е затрыманых у аўтазаках

«На маіх вачах 70-гадовага дзеда збілі да крыві», - распавёў дзякуючы мабільніку адзін з затрыманых.

Збіты раней дэпутат ад «Свабоды» Ілленка з перабінтаванай галавой працягвае знаходзіцца на Майдане і заклікае туды ўсіх кіяўлян. «Кіраўнікі ў нас моцныя. Праводжу дэпутацкі прыём тут і цяпер кіяўляне - усё на Майдан!», — заклікаў ён.

Тры гадзіны другога штурму «Еўрамайдану»

Лінію барыкад на вул. Інстытуцкай з дапамогай балгарак і «цітушак» часткова дэмантавалі, але людзі выбудавалі трывалую мяжу, цяпер ідзе жорсткая таўкатня, але мітынгоўцы не б'юць нікога з міліцыянтаў.

На Майдан пастаянна падыходзяць людзі з усяго Кіева, дабіраюцца на машынах або пешшу. Мітынгоўцы скандуюць: «Майдан - не здадуць!». Пад сцэнай сабраліся жанчыны, дзеці і святары, паведамляе УНІАН.

05:13

Міліцыя прымяняе слезацечны газ на Інстытуцкай, спрабуючы адціснуць мітынгоўцаў ўніз на Майдан. Гэта супрацьстаянне працягваецца ўжо прыкладна дзве гадзіны. Людзі працягваюць трымаць абарону патроху спускаючыся ўніз.

У будынку забарыкадаваліся 200 чалавек.

Беркуту ўдалося часткова адбіць барыкаду на Інстытуцкай, але тысячы актывістаў не даюць спецназу ісці ў боку Майдана. Увесь час спецназ кідаў у іх дымавыя шашкі.

04:52

04:46

04:40

Беркут штурмуе будынак Кіеўскай рады

Актывісты Еўрамайдану, якія знаходзяцца ўнутры КГДА, цалкам забарыкадаваліся.

«Мы мірныя людзі. Не выконвайце», - скандуе Майдан. «Кіеў, уставай!», — заклікае Руслана.

Будынак Кіеўскай гарадской рады перад штурмам

04:30

Са сцэны выступае Віталь Клічко: Пасля сённяшніх падзей Януковіч павінен сысці ў адстаўку

Камандзіраў просяць персанальна не выконваць загад на штурм Майдану, нават калі загад будзе.

Жанчын папрасілі сабрацца ля сцэны Майдана

04:25

На Майдан прыехаў Святаслаў Вакарчук

04:11

04:09

Каля Дома прафсаюзаў і на Еўрамайдане гараць намёты

«Беркут» прарваў барыкаду з боку Еўрапейскай плошчы, прайшоў першы шэраг намётаў, але спыніўся недалёка ад сцэны, дзе сканцэнтравалася значная частка абаронцаў Майдана. Са сцэны людзей супакойвае Руслана. 

Гарыць намёт

03:57

Павалілі некалькіх спецназаўцаў.

03:48

На Майдане заклікаюць стаяць да канца: «У нас няма страху», — скандуюць дэманстранты

Камунальшчыкі нагналі тэхнікі і прыбіраюць барыкады.

З Еўрапейскай плошчы праз кардон Беркута прарваліся правакатары. Супрацоўнікі Беркута бесперашкодна прапусцілі 20 спартовага выгляду хлопцаў. Група маладых людзей рухаецца ў бок Майдана Незалежнасці, паведамляе УНІАН.

Беркут спыніўся і некалькі хвілін стаіць.

Мітынгоўшчыкі скандуюць «Заўтра — мільён». Цяпер ідзе штурм барыкады на Інстытуцкай за Жовтневим палацам

Людзі збіраюцца бараніць Палац прафсаюзаў (людзі не могуць прайсці ад Майдана да будынка). Практычна ўсе на Майдане — у касках.

Пачалі званіць званы Міхайлаўскага сабору, як падчас небяспекі ў Сярэднявеччы.

03:10

«Беркут» з двух бакоў атачыў барыкаду з боку Інстытуцкай.

03:02

03:01

03:00

на фота: Кіеўрада рыхтуецца да штурму

Сілавікі прарвалі барыкаду з боку Украінскаму дома і рухаюцца па Хрышчаціку, адцясняючы людзей у боку Майдану.

02:52

«Якщо «Беркут» має робити перший крок, хай вони роблять», - кажа яна. Яна заклікае захоўваць спакой.


Live streaming video by Ustream

Каля Будынка прафсаюзаў камунальнікі разбіраюць барыкаду і намёты, праносячы ўсё праз лінію сілавікоў, паведамляе Украінская праўда.

02:44

Каля ЦУМа — грузавы аўтамабіль, у які загружаюць часткі барыкадаў.

02:41

На Майдане чытаюць малітву «Ойча наш», усе моляцца. Усіх заклікаюць прыбыць у цэнтр Кіева.

Людзі скандуюць «Стаім», «Міліцыя з народам». Кепска працуе інтэрнет. Са сцэны Руслана заклікала «Беркут» не выконваць загад.

Сілавікі збіраюць прарваць брыкаду з боку Міхайлоўскай. Пра гэта паведаміў дэпутат Андрэй Шаўчэнка, які прысутнічаў на месцы. «Асноўная частка сіл цяпер там. Яцанюк, Турчынаў спрабуюць стрымаць міліцыю. Іх ( сілавікоў) проста цемра», - сказаў Шаўчэнка, паведамляе Украінская праўда.

Майдан з боку Інстытуцкай. «Беркут» стаіць і чакае загад. Разам з перыметра выйшлі дэпутаты, якія вядуць перамовы з судовымі выканаўцамі. Пратэстоўцы скандуюць «Кіеў — уставай!», «Салдат — ты наш брат». Яны заклікаюць беркутаўцаў адумацца, спяваюць гімн Украіны.

Каментары69

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны5

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Пастаўкі расійскага газу ў Прыднястроўе адновяцца ў хуткім часе. У якасці гуманітарнай дапамогі4

У Мінпрацы назвалі топ-7 зменаў у бальнічным, якія дзейнічаюць з пачатку года

Гвалт і прымус да БДСМ. Ніла Геймана абвінавацілі ў сэксуальных злачынствах3

У Расіі выказалі меркаванне, чаму рэгулярна гараць беларускія аўтобусы4

«Камусьці тут трэба даць тры аплявухі». Фіца выказаўся пра падлетка, які не паціснуў руку прэзідэнту Славакіі16

Арына Сабаленка абвясціла пра хуткае завяршэнне кар'еры і стварэнне сям’і23

ЦВК палохае штрафам за фатаграфаванне выбарчага бюлетэня6

Мабільным аператарам забаранілі цішком падключаць платныя паслугі1

Махляры ад імя мытні «прадаюць» праз Instagram канфіскат1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны5

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →