Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1212

Кастрычніцкі пляц ненадоўга стаў плошчай Каліноўскага

Моладзь побач са мной жартавала: хоць ты намёты стаў! Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Пачатак сёньняшняга маршу быў падобны на маленькі рымэйк Плошчы. Упершыню пасьля сакавіка 2006 году на Кастрычніцкім пляцы луналі бел-чырвона-белыя штандары, а з прыступак Палацу прафсаюзаў прамаўляў Мілінкевіч. Купка маладзёнаў побач са мной жартавала на тэму, а ці не паставіць намёты: ня кожны жа дзень апазыцыю сюды пускаюць!

Трохі раней, набліжаючыся да цырку з боку плошчы Перамогі, я звыкла шукаў поглядам бліскучыя шлемы "касманаўтаў" — і са зьдзіўленьнем убачыў, што заслоны няма. Народ вольна шыбаваў да Палацу прафсаюзаў.

Карацей, улада выявіла фантастычны для сябе лібэралізм і ня стала ператвараць цэнтар горада у падабенства здымачнай пляцоўкі "Зорных войнаў" (спэцназ у цяжкай экіпіроўцы адразу выклікае асацыяцыі з "Атакай клонаў":). Таксама было нязвыкла, што ня сталі глушыць папярэджаньнямі з дынамікаў несанкцыянаваны мітінг ля Акадэміі навук.

Яшчэ болей, лагодна абышліся і з той калёнай юных пасыянараў, што прадэманстравалі намер прарвацца да "чупа-чупса". Я назіраў такі малюнак: за натоўпам, што заняў палову вуліцы, ціха сунецца міліцэйская машына з гукаўзмацняльнікамі ды апазыцыйнай налепкай на борце:) — і на недасканалай беларускай мове ветліва гучыць просьба "не падзьвяргаць небясьпецы жыцьцё сябе ды іншых":)

Ну а цяпер папярэдне падсумуем.

Людзей — тым болей што надвор'е выдалася проста супэр — магло быць, кладучы руку на сэрца, і болей. Прэвэнтыўная зачыстка, канешне, трохі прарэдзіла шэрагі. Мяркуючы па дыскусіі, што адбывалася перад акцыяй на форумах, яе ігнаравалі і асобныя апазыцыянэры, якія лічаць арганізатараў маніфэстацыі ня тымі людзьмі, за каторымі варта ісьці, тым болей на Бангалёр. Але байкатысты ўсё адно не зрабілі б пагоды.

Скажам наўпрост: дастукацца зорна-сінімі налепкамі да шырокага электарату не пашэнціла. Шэсьце абмежавалася пераважна звыклым кантынгентам заўсёднікаў: партыйны актыў, палітызаваная моладзь, праслойка інтэлігенцыі (усё знаёмыя абліччы — ад Сяргея Законьнікава да Андрэя Вардамацкага:) Плюс журналісты і "людзі ў цывільным".

Па гарачых сьлядах я абмяняўся думкамі з палітолягам Валерам Карбалевічам. Той лічыць: "Апазыцыя правяла нядрэнную рэклямную кампанію. Але прыцягнула болей увагу Эўропы, чым уласна беларускага грамадзтва. Бальшыня разважае: а навошта хадзіць? Што зьменіцца?".

Канешне, ніхто ня супраць эўрапейскіх выгодаў. Але сярэдняя кляса, прадпрымальнікі, іншыя слаі, за кошт якіх можна было б пашырыць склад маніфэстантаў, — людзі рацыянальныя, зазначае Карбалевіч. У дыялёг і казачнае перавыхаваньне ўладаў яны ня вераць. Таму і ня бачаць вялікага сэнсу маршаваць пад штандарамі.

Ці азначае сёньняшняя спроба ўладаў зрабіць добрую міну перад Эўропай, што магчымыя нейкія мікраскапічныя паслабленьні, напрыклад, на парлямэнцкіх выбарах?

"Давай прычакаем Сацыяльнага маршу", — сказаў мне Валер Карбалевіч. Ён ня ўпэўнены, што будзе такая ж лагоднасьць. Сымптом — амаль што татальная забарона сацыяльных пікетаў 30 верасьня. Дый Эўропа, бадай, ня так пільна будзе адсочваць мерапрыемства, што мае болей прыземленыя лёзунгі і асацыюецца пераважна зь левымі сіламі.

Наконт чароўнага перавыхаваньня кіроўных вярхоў ілюзіяў, канешне, няма. Іншая рэч, што сёньняшні марш засьведчыў: ўлада мусіць болей лічыцца з дэмакратычнымі патрабаваньнямі Эўропы. То бок яе, уладу, усё мацней бяруць за гарляк вонкавыя чыньнікі.

Фішка сёньняшняга маршу — ня колькасьць, а якасьць. Маніфэстанты адваявалі, хай сабе ненадоўга, плошчу Каліноўскага. Астатнія ўбачылі: не такі страшны чорт!

На чорта таксама ціснуць абставіны:)

ЗЫ. Канешне, арганізатарам могуць закінуць фармальныя парушэньні: ня там мітынг зладзілі, газон патапталі, на праезную частку выйшлі... Аднак з гледзішча ўладаў ня надта разумна было б, вытрываўшы кульмінацыю, псаваць уражаньне дробнымі рэпрэсаліямі пастфактум.

Каментары12

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі10

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа Беларусь стаць дэмакратычнай пры жывым Пуціне? Карбалевіч пра страхі Лукашэнкі і тое, што будзе пасля яго17

За хабар арыштавалі кіраўніка Аршанскага мясакансервавага камбіната. Два месяцы таму ён прымаў на заводзе прэм'ера Турчына

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — даныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай7

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь1

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла8

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі10

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць