Улада13

Макей: Беларусь зацікаўлена ў захаванні Украіны незалежнай і тэрытарыяльна цэласнай

Беларусь зацікаўлена ў тым, каб Украіна заставалася суверэннай, незалежнай, тэрытарыяльна цэласнай дзяржавай.

Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках сустрэчы 27 лютага ў Рызе з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Латвійскай Рэспублікі Эдгарсам Рынкевічсам.

Уладзімір Макей падкрэсліў: «Мы негатыўна ацэньваем тое, што адбываецца цяпер ва Украіне.

Украіна - наш паўднёвы сусед, у нас у мінулым годзе тавараабарот быў $7 млрд, у пазамінулым - $8 млрд. Мы цесна звязаны гандлёва-эканамічнымі сувязямі і гаворым практычна на адной мове - разумеем адзін аднаго, калі размаўляем на ўкраінскай або беларускай мовах, нашы народы абсалютна блізкія. Таму мы ўспрымаем тое, што адбываецца ва Украіне, я сказаў бы, як трагедыю і, зразумела, шкадуем аб ахвярах ва Украіне. Мы абмяркоўвалі гэта пытанне. Мы зацікаўлены ў тым, каб Украіна засталася суверэннай, незалежнай, тэрытарыяльна цэласнай дзяржавай».

Ён прадоўжыў: «Не варта, напэўна, цяпер вяртацца ў мінулае і гаварыць аб тым, хто мае рацыю, а хто вінаваты, але я лічу, што на нейкім этапе - да Віленскага саміту «Усходняга партнёрства» або адразу пасля яго — маглі б быць зроблены адпаведныя крокі, якія не дапусцілі б гэтай трагедыі.

Гэта датычыцца ўсіх бакоў, уключаных у гэты працэс. Але адбылося тое, што адбылося. Цяпер, як нам здаецца, самае галоўнае - аднавіць стабільнасць, не дапусціць далейшага кровапраліцця, забяспечыць функцыянаванне адпаведных органаў улады, якія павінны быць легітымнымі. Самае важнае - захаваць тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны». Уладзімір Макей сказаў, што Беларусь зыходзіць з таго падыходу, што Украіна - вельмі важны яе партнёр.

Адказваючы на пытанні журналістаў адносна чутак, быццам асобныя саратнікі Януковіча могуць знаходзіцца ў Беларусі, міністр замежных спраў адзначыў:

«Што датычыцца знаходжання ў Беларусі прыхільнікаў Януковіча, калі б мы былі ўпэўнены у тым, што людзі праследуюцца незаконна або толькі за іх палітычныя перакананні - напрыклад, як цяпер гэта робіцца адносна Камуністычнай партыі Украіны, калі была разгромлена штаб-кватэра або дом кіраўніка Кампартыі, адносна іншых палітычных сіл, - калі б мы былі ўпэўнены, што такія праследаванні адбываюцца толькі па фармальных прычынах, таму што людзі маюць зусім іншыя палітычныя погляды, мы, магчыма, і прадаставілі б палітычнае прыстанішча такім асобам. Але да нас ніхто за прадастаўленнем палітычнага прыстанішча не звяртаўся. Наколькі мне вядома, прыхільнікаў Януковіча на нашай тэрыторыі няма».

Адно з пытанняў датычылася таго, як беларуская армія ўдзельнічае або будзе ўдзельнічаць у вучэннях расійскіх войскаў на паўднёва-заходнім флангу Расіі.

У сувязі з гэтым Уладзімір Макей сказаў: «Па пытанні арганізацыі вучэнняў Узброеных сіл Расіі звяртайцеся, калі ласка, у расійскі генштаб, мы да гэтага ніякага дачынення не маем». Пры гэтым ён адзначыў, што Узброеныя сілы Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы маюць адпаведныя пагадненні з Узброенымі сіламі Расіі і перыядычна праводзяць сумесныя вучэнні, на якія запрашаюцца міжнародныя наглядальнікі, так было ў мінулым годзе.

Міністр таксама адзначыў: «Сітуацыя на паўднёвых граніцах выклікае ў нас занепакоенасць у сувязі з тым, што ў рукі шэрага асоб трапіла вялікая колькасць зброі, у тым ліку з арсеналаў МУС і Узброеных сіл Украіны, і невядома, дзе гэта зброя можа апынуцца. Украіна - гэта не Сірыя, не Лівія, якія знаходзяцца далёка ад Еўропы.

Украіна знаходзіцца на граніцы з Еўрапейскім саюзам. Наша агульная, я лічу, задача ў тым, каб гэты ўнутраны ўкраінскі канфлікт як мага хутчэй быў завершаны і каб там усталявалася спакойнае, нармальнае, мірнае жыццё».

Каментары13

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?26

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?

Усе навіны →
Усе навіны

Бісквітныя блінцы — рэцэпт

Што вядома пра зняволеных у Беларусі грамадзян Украіны, якія нечакана здабылі волю?4

Якую экасцежку ў Беларусі абраць для падарожжа выхаднога дня?2

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў9

«Не бачыла нават столькі». Дзяўчына публічна прадэгуставала ажно 15 відаў рагачоўскай згушчонкі3

Вучоныя папярэджваюць: калі мы спім пры святле, значна павышаецца рызыка дыябету

Расійская ракета трапіла ў шматпавярховік у Дняпры1

Амерыканскія дэмакраты абмяркоўваюць замену Байдэна з-за правальных дэбатаў з Трампам8

Расійскія эліты вераць у поспех паўторнага ўварвання ва Украіну праз Беларусь — Зыгар11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?26

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?

Галоўнае
Усе навіны →