Свет88

Вызвалілі ўкраінку Ірыну Доўгань, якую баевікі ДНР у Данецку прывязалі да слупа

Грамадзянка Украіны Ірына Доўгань, якую баевікі ДНР некалькі дзён таму прывязалі да слупа, а пазней затрымалі, абвінаваціўшы, што яна садзейнічала наводчыкам артылерыі, адпушчаная на свабоду і хутка уз'яднаецца са сваёй дачкой.

Пра гэта распавёў фотажурналіст Дзмітрый Белякоў, які спрыяў вызваленню Доўгань.

Па словах Белякова, камандзір батальёна «Усход» Аляксандр Хадакоўскі не ведаў, што Доўгань знаходзілася на яго базе, і паабяцаў пакараць вінаватых.

«Пасля ўмяшання Марка Франкеці, майго калегі, і майго, нам удалося пераканаць яго, што Ірыну неабходна вызваліць. Увогуле, пераконваць асабліва і не прыйшлося — Аляксандр сам правёў уласнае расследаванне, выказаў абурэнне тым, што адбылося, пацвердзіў, што ён абсалютна не ведаў, што гэта жанчына была на яго базе. Ён абяцаў, што вінаватыя будуць пакараныя.

Увогуле, я сведчу, што Ірына Доўгань зараз жывая, здаровая, з ёй усё ў парадку, і яна вельмі хутка уз'яднаецца са сваёй дачкой», — паведаміў журналіст.

26 жніўня Ірыну Доўгань, загорнутую ў дзяржаўны сцяг Украіны, байцы батальёна «Усход» прывязалі да слупа ў цэнтры Данецка.

У рукі жанчыне далі таблічку «Яна забівае нашых дзяцей — агент карнікаў». 

Як паведамляецца на сайце горада Данецка, раней сепаратысты ўвайшлі ў дом жанчыны ў горадзе Ясінаватая, бо ў ім гарэла святло. На той момант ва ўсім горадзе трэці тыдзень не было электраэнергіі, а ў Доўгань быў дызель-генератар.

У яе доме сепаратысты знайшлі ўкраінскія сцяжкі і стыкеры, а ў яе планшэце пабачылі адкрытыя ўкраінскія сайты і палічылі гэта дастатковай падставай для абвінавачвання жанчыны ў «шпіянажы на Кіеў».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?13

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?13

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць