Улада6767

16-гадзінныя мінскія перамовы скончыліся дамоўленасцю пра спыненне агню 

Саміт працягваўся 16 гадзін. Бакі дамовіліся пра спыненне агню з 00:00 15 лютага і канстытуцыйную рэформу ва Украіне да канца 2015 года. Але подпісы пад пагадненнем паставіла толькі кантактавая група.

З'явілася фотакопія тэкста Мінскіх дамоўленасцей

12:59

Абнародаваныя асноўныя пункты падпісанага ў Мінску дакумента — чытайце па спасылцы.

Фота Грыгорыя Дукора, Ройтэрз.

12:48

Парашэнка заявіў, што дасягнута дамоўленасць аб вызваленні ўсіх закладнікаў.

Яны вызваляюцца на працягу 19 дзён. «Павінны быць вызваленыя ўсе закладнікі. 14 дзён адводзіцца на вывад цяжкай артылерыі і 5 дзён — для канчатковага вызвалення ўсіх закладнікаў». Ён дадаў, што дасягнута дамоўленасць пра хуткае вызваленне лётчыцы Надзеі Саўчанкі.

Пасля завяршэння перамоў «нармандскай чацвёркі» расійскі рынак акцый перайшоў да росту. Індэкс ММВБ да 12:40 вырас больш чым на 2%.

Кіраўнік МЗС Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер паведаміў, што лідары Расіі, Украіны, Германіі і Францыі не ставілі свае подпісы пад прынятым у Мінску дакументам, але запэўнілі яго словамі.

12:40

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што галоўнае сёння — рэалізаваць падпісаныя ў Мінску дакументы. Пра гэта ён заявіў сёння журналістам у Палацы Незалежнасці, праводзячы кіраўнікоў «нармандскай чацвёркі».

12:35

Алянд пра вынікі: Гэта — вялікая палёгка для Еўропы

tass.com

12:08

Пуцін выйшаў да журналістаў: Дамовіліся спыніць агонь з 00:00 15 лютага — і з'ехаў з саміта

«Гэта не самая лепшая ноч у маім жыцці. Але раніца добрая, бо, нягледзячы на ўсе складанасці перамоўнага працэсу, нам удалося дамовіцца аб галоўным », - сказаў Пуцін.

На пытанне, чаму ўзгадненне дакумента аб урэгуляванні крызісу на Украіне ішло так доўга, Пуцін адказаў, што гэта было выклікана нежаданне Кіева ісці на сустрэчу самаабвешчаным Данецкім і Луганскай народным рэспублікам.

Пуцін сказаў, што з 15 лютага з 00:00 у Данбасе будзе дзейнічаць рэжым спынення агню «Цяжкае ўзбраенне будзе адведзена ад сённяшняй лініі судакранання для Кіева, а для апалчэнцаў — ад лініі за 19 верасня», — сказаў ён.

Пуцін заклікаў да канстытуцыйнай рэформы на Данбасе.

Затым ён павітаўся ў холе Палаца Незалежнасці з паслом Сурыкавым, міністрам Лаўровым, абняўся з Лукашэнкам і пакінуў саміт.

Парашэнка таксама пакідае саміт. Развітаўся з Лукашэнкам. Затым Палац пакінулі Алянд і Меркель.

11:41

ТАСС: Парашэнка пакінуў перамовы

11:40

Дулеба: Расія выставіла на «таргі» Дэбальцава

11:10

Перамовы ў Мінску могуць працягнуцца яшчэ некалькі гадзін

11:05

Пуцін вярнуўся на сустрэчу з Меркель, Парашэнкам і Аляндам

10:55

ТАСС: Лідары «ДНР» і «ЛНР» адмовіліся падпісаць дакумент «нармандскай чацвёркі»

10:36

Парашэнка: Пакуль добрых навін няма, Расія высунула непрымальныя ўмовы

10:20

Перамовы ў Мінску аднавіліся

У Мінску каля 10:15 аднавіліся перамовы паміж прэзідэнтамі Украіны, Расіі, Францыі і канцлерам Германіі, перадаюць журналісты, якія знаходзяцца ў Палацы Незалежнасці.

Раней журналісты перадалі, што каля 9:50 перамовы завяршыліся. У прыватнасці, спачатку пакой перамоў пакінуў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, і, забраўшы з сабой украінскі пул журналістаў, пайшоў. За ім выйшаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

10:10

Ria.ru сцвярджае, што падпісаны дакумент прадугледжвае перамір'е з 14 лютага

10:01

Пуцін і Парашэнка пакінулі залу пасяджэнняў, Меркель і Алянд правядуць прэс-канферэнцыю

09:31

Венедзіктаў: Суркоў адправіўся інфармаваць пра дасягнутыя дамоўленасці камандзіраў «ДНР» і «ЛНР»

Фота Дзмітрыя Смірнова.

09:31

8.30

Дыпламаты абяцаюць падпісанне дакумента ў Мінску цягам гадзіны, у дэкларацыі будзе 12—13 пунктаў.

У Палацы Незалежнасці рыхтуюць вялікую залу. Дыпламаты перадаюць, што цягам гадзіны, на 13-й ці 14-й гадзіне перамоваў, магчымае падпісанне дакумента. Расійская дэлегацыя выглядае задаволенай. Як вядома, раней міністр Лаўроў сказаў, што перамовы ідуць «супер».

Расійскае агенцтва ТАСС паведамляе, што ў выніковай дэкларацыі будзе 12 ці 13 пунктаў.

Дмитрий Азаров, Коммерсант

05:50

Цэны на нафту знізіліся на фоне перамоваў у Мінску

05:10

СМІ агучылі асноўныя патрабаванні бакоў на перамовах у Мінску

5:05

Перамовы лідараў краін «нармандскай чацвёркі» ў Мінску могуць працягвацца да зусім не позняй раніцы. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка АП Украіны Валерый Чалы.

«Па стане на 03:30 (02:30 па кіеўскім часе) перамовы ў Мінску працягваюцца. Гадзін сем працавалі камандамі. Цяпер у фармаце чатырох лідараў (без дарадцаў)», - напісаў ён у Facebook.

«Аб падрабязнасцях яшчэ рана. Думаю, што ў нас яшчэ работы гадзін у 5—6. Як мінімум. Але без дамоўленасці аб безумоўным спыненні агню, я лічу, адсюль нельга ехаць. Пайшла «барацьба нерваў», - дадаў Чалы.

2.00

Укрінфарм: Терористи згодні на мир лише за умов позаблоковості України http://bit.ly/17ixmm1.

1.30

Захад і Усход сустрэліся на саміце ў Мінску.

0:30

Відэа зафіксавала, як Лукашэнка не даў Пуціну падсунуць крэсла і сесці, пакуль сам не скончыў гаварыць з Меркель.

0:15

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў паведаміў, што «перамовы ідуць лепш, чым супер».

23:50

Як заявіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, кантактная група па Украіне неўзабаве павінна ўзгадніць і перадаць на адабрэнне лідарам нармандскай чацвёркі праект дакумента па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. «Цяпер кантактная група сканчае і перадае падпісаны і ўзгоднены дакумент, і тут яны альбо яго ўхваляюць, альбо не. Цяпер на нармандскім саміце абмяркоўваюць магчымыя варыянты гэтага дакумента», — сказаў Сурыкаў.

23:49

Расейскага журналiста — ці мо не толькі журналіста, — якi ўчынiў скандал пры прыездзе Парашэнкi, беларуская ахова з Палаца Незалежнасцi, як высветлілася, не выгнала. Ён дзве гадзiны прасядзеў у прэс-цэнтры, а пасля яму дазволiлi выйсцi.

23:16

Напярэдадні саміту «нармандскай чацвёркі» 10 і 11 лютага ў Мінску ішлі перамовы прадстаўнікоў МЗС Украіны, Германіі, Францыі і Расіі і памочнікаў прэзідэнтаў, паведаміў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

«Да другой гадзіны ночы сядзелі», — сказаў ён.

Па словах міністра, распрацаваны імі праект дакумента быў перададзены для азнаямлення ўдзельнікам трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія і данбаскія сепаратысты). «Для таго каб прапановы рэальна ператварыліся ў дзеянні, трэба, каб іх яшчэ ўспрынялі і прадстаўнікі гэтых двух рэгіёнаў — Данецка і Луганска, якія ўваходзяць у склад трохбаковай кантактнай групы», — заявіў Макей.

22:59

Прэс-служба Крамля апублікавала склад сваёй дэлегацыі на перамовах у Мінску. Акрамя Пуціна ў іх бяруць удзел міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, яго намеснік Георгій Карасін, памочнік прэзідэнта Юрый Ушакоў, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта — прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

На саміце ў Мінску рашаецца, ці будзе працягвацца вайна. Фота Ройтэрз.

22.35

Журналістам паведамілі пра магчымыя падыходы кіраўнікоў дзяржаў да прэсы з заявамі. Але пакуль невядома, калі і хто з нармандскай чацвёркі будзе іх агучваць.

22:11

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей паведаміў журналістам у кулуарах сустрэчы «нармандскай чацвёркі», што рашэнне аб правядзенні саміту ў Мінску было прынята ў нядзелю. «Наш вопыт дазволіў хутка падрыхтавацца», — сказаў Макей.

Міністр таксама заявіў: «Мы занялі такую пазіцыю па Украіне не таму, што хочам спадабацца камусьці. Само жыццё прымушае нас так дзейнічаць».

22:08

Памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіслаў Суркоў знаходзіцца ў Мінску. Гэта пацвердзіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

22.06

Лукашэнка, Меркель, Алянд, Парашэнка і Пуцін перамясціліся ў іншую залу ВІДЭА АНЛАЙН

21.58

Перамовы працягнуліся ў пашыраным фармаце. Як перадае «Інтэрфакс», да лідараў дзяржаў далучыліся міністры замежных спраў гэтых краін. Аднак ніякай інфармацыі пра дэталі перамоў пакуль што няма.

21.17

Перамовы пачаліся. 

Прадстаўнік аховы Палаца Незалежнасці паведаміў журналістам, што пратакол сустрэчы быў парушаны. Лідары краін не выйшлі на фотасесію, а адразу перайшлі да перамоваў у фармаце чацвёркі, без Аляксандра Лукашэнкі.

21.01

Як перадае БелТА, кантактная група па Украіне ў Мінску аднавіла работу. 

20:21

Прадстаўніца французскай дэлегацыі паведаміла журналістам, што перамовы ў «нармандскім» фармаце пачаліся. Прэзідэнты павінны былі выйсці да журналістаў для сумеснага фатаграфавання, але так і не выйшлі.

Паводле іншай інфармацыі, афіцыйныя перамовы пакуль не пачаліся, а на саміце адбылося незапланаванае мерапрыемства. Пасля прыезду Пуціна лідары краін павінны былі ісці ў пакой для перамоў учатырох. Але Аляксандр Лукашэнка адвёў іх у асобнае памяшканне, дзе яны доўгі час (каля паўгадзіны) аб нечым размаўляюць. Журналістам ўжо тры разы аб'яўлялі, што лідары краін выйдуць праз хвіліну.

20.20

Пуцін і Парашэнка паціснулі рукі.

Перад пачаткам перамоваў прэзідэнты Украіны і Расіі паціснулі рукі ды абмяняліся некалькімі фразамі. Гэта адбылося ў момант, калі лідары краін сабраліся ў адным пакоі.

20:19

Парашэнка правёў трохбаковую сустрэчу з Аляндам і Меркель.

19.50

Як паведамляе Інтэрфакс, «лідары» «ДНР» і «ЛНР» Аляксандр Захарчанка і Ігар Платніцкі прыехалі ў Мінск, каб падпісаць дакумент па ўрэгуляванні ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны ў выпадку поспеху перамоў лідараў «нармандскай чацвёркі».

У беларускім МЗС паведамілі, што не валодаюць такой інфармацыяй.

19.49

Лукашэнка сустрэў Пуціна. 

19.24

Лукашэнка сустрэў Меркель і Алянда.

Як перадае Reuters, Ангела Меркель правядзе «кароткую размову» з кіраўніком украінскай дзяржавы Пятром Парашэнкам перад сустрэчай з Уладзімірам Пуціным у Мінску.

Пачатак перамоў запланаваны на 21.00.

19.11

Лукашэнка сустрэў Парашэнку. 

«Сёння вочы усяго свету прыкутыя да Мінска. Увесь свет сёння чакае, што або сітуацыя пойдзе шляхам дээскалацыі, дамоўленасці, спынення агню, адводу ўзбраенняў і спынення гібелі людзей, або, калі Мінск не стане гэтым сімвалам, сітуацыя пойдзе фактычна ўразнос. Я перакананы, што ёсць рызыка, што яна выйдзе з-пад кантролю», — заявіў Пятро Парашэнка, перадае БелТА. Ён таксама падкрэсліў, што беларускі бок і асабіста Аляксандр Лукашэнка зрабілі ўсё неабходнае для арганізацыі сустрэчы.

19:08

Журналіст тэлеканала «Расія» аказаўся правакатарам.

Падчас прыезду Пятра Парашэнкі журналіст Павел Зарубін з тэлеканала «Расія» крыкнуў яму: «Спадару Парашэнка, чаму вашы войскі бамбяць мірныя гарады»?

Ахова вывела яго з залы. Ахоўнік паведаміў журналістам, што іх калега зусім выдалены з Палаца Незалежнасці за правакацыйныя дзеянні.

19:02

У СМІ з'явіўся дакумент з прапановамі «ДНР» і «ЛНР» да перамоў у Мінску

19:01

Прызямліўся самалёт Уладзіміра Пуціна. Яго сустракала ганаровая варта і віцэ-прэм’ер Русы.

18:43

Алянд, Меркель і Парашэнка прыбылі ў Мінск

16:50

Меркель вылецела ў Мінск

15:10

У Палацы Незалежнасці па цэнтры ставяць сцяг Германіі ФОТАФАКТ

Фота БелаПАН.

11 лютага ў Мінску адбудзецца сустрэча кіраўнікоў Украіны, Расіі, Германіі Францыі. Аб гэтай сустрэчы Пятро Парашэнка, Уладзімір Пуцін, Ангела Меркель і Франсуа Алянд дамовіліся 8 лютага ў часе тэлефоннай канферэнцыі.

З просьбай аб садзейнічанні ў арганізацыі сустрэчы ў так званым «нармандскім фармаце» ў Мінску да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка звярнуліся прэзідэнты Пуцін і Парашэнка. Лукашэнка паабяцаў усялякае спрыянне.

Сустрэча адбудзецца ў Палацы Незалежнасці ў Мінску. Першым у беларускую сталіцу прыляцеў Пятро Парашэнка. Франсуа Алянд прыбыў з Парыжа, Ангела Меркель — з Берліна. У аэрапорце Алянд перайшоў у самалёт нямецкай дэлегацыі. Як чакаецца, на перамовы еўрапейскія лідары прыбудуць разам.

Падрыхтоўка да перамоваў вялася на сустрэчы прадстаўнікоў замежнапалітычных ведамстваў чатырох краін 9 лютага ў Берліне і на пасяджэнні кантактавай групы 10—11 лютага ў Мінску.

Кіраўнік амерыканскімі сіламі ў Еўропе генерал Фрэдэрык Ходжэс заявіў у інтэрв’ю «Уол-стрыт джорнал» у суботу, што, па ягоных ацэнках, Расія рыхтуецца да вялікай вайны «з некім» праз пяць-шэсць гадоў.

Мінск стаў месцам, дзе вайну хочуць прадухіліць. Хтосьці хоча, а хтосьці, магчыма, хоча проста выгадаць лепшыя пазіцыі для вырашальнага ўдару.

Нехта параўноўвае Мінск з Ялтай 1945 года, хтосьці – з Мюнхенам 1938-га. Меркель не мае ілюзій, якія меў Чэмберлен. Яна хоча выйсці з сітуацыі без вайны. Але, на жаль, адзіны, хто вырашыць, чым стануць мінскія перамовы – гэта Пуцін. Усе ведаюць, што думаюць заходнія лідары, але ніхто не ведае, што думае Пуцін.

Гэты артыкул будзе абнаўляцца анлайн.

Каментары67

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?5

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Мы не павінны дазволіць дыктатарам пасварыць беларусаў і літоўцаў15

Лукашэнка: Тое, што адбываецца ў беларускім кінематографе, гэта проста ганьба13

Адкуль узяўся «кулямёт з феерверкаў» на пратэстах у Грузіі?8

Прызначылі кіраўнікоў трох буйных кампаній1

Былы сакратар патрыярха Маскоўскага: Кірыл лічыць сябе важнейшым за Пуціна13

Міністра па падатках адправілі ў Магілёў на новую пасаду

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі15

Чыноўнікі ў Гомельскай вобласці запатрабавалі адключыць тэлевізары ў арганізацыях і прадпрыемствах ад інтэрнэту2

У Беларусі пачалося абмеркаванне праекта Кодэкса аб ахове здароўя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?5

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

Галоўнае
Усе навіны →