Навука і тэхналогіі22

Навукоўцы зразумелі адрозненні чалавека ад малпы

Не праца, а тлушчы зрабілі з малпы чалавека.

Самец Pan paniscus і самка Homo Sapiens. Чалавечы род на здымку прадстаўляе Клаўдына Андрэ, заснавальніца арганізацыі Lola Ya Bonobo, што клапоціцца аб асірацелых баноба ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Фота: Christian Ziegler, National Geographic

Амерыканскія антраполагі атрымалі адказы на шэраг пытанняў аб эвалюцыі чалавека ў апублікаваным у часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences даследаванні тканак баноба (альбо карлікавых шымпанзэ), найбліжэйшай нашай радні са свету сучасных малпаў.

Падобна, што эвалюцыі малпы ў чалавека паспрыяла перасяленне з тропікаў у саваны, якое дало вынікам спецыфічную дыету.

Прыматы адрозніваюцца ад нас не толькі тым, што маюць меншы мозг ці ходзяць часцей на чатырох лапах. Але прасачыць эвалюцыю толькі па костках было цяжка: яны даюць хіба 15% масы цела і далёка не 100% інфармацыі.

Мяккіх тканак ад продкаў чалавека не засталося, але па аналізе мяккіх тканак 13 памерлых (з натуральных прычын) сучасных баноба атрымалася выявіць, як магла адбывацца эвалюцыя. Даследаванне паказала, што мяккія тканкі чалавека утрымліваюць больш тлушчоў, маюць меншую масу цягліц, а пакрывае іх скура меншай плошчы.

Навукоўцы мяркуюць, што пры перасяленні продкаў чалавека ў больш халодныя краі змянілася дыета: змяшаная расліннасць, сезонны дэфіцыт ежы ды нестабільнасць у ападках прымусілі прота-чалавека запасаць тлушчы на выпадак крызіснай сітуацыі. Да таго ж, тлушчы дапамаглі самкам больш эфектыўна выношваць дзіця.

Праз змяншэнне масы цягліц продкам чалавека стала прасцей хадзіць на задніх лапах-нагах. А хадзіць прыходзілася ўсё болей — на сцёгнах нараслі цягліцы. А скура «сціснулася» дзеля больш эфектыўнага цеплаабмену.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць