З Масквы. Блог Алеся Чайчыца2222

Алесь Чайчыц: Забудзьцеся аб прэзідэнцкіх выбарах

Галоўнае значэньне цяперашніх «прэзыдэнцкіх выбараў» — стварэньне атмасфэры і стартавых умоваў для сапраўды важных парлямэнцкіх выбараў у наступным годзе.

Калі я пішу гэтыя радкі, да дня галасаваньня па чарговых «прэзыдэнцкіх выбарах» у Беларусі застаецца менш за тыдзень. І ўжо цяпер зразумела, што, калі ня здарыцца чагосьці вельмі нечаканага, гэтыя выбары мала заслугоўваюць нашай увагі. Гэта відавочна і беларускаму грамадзтву, і большасьці апазыцыі.

Прэзыдэнцкія «выбары» не маглі і ня могуць быць акном магчымасьці для зьмены палітычнага рэжыму ў Беларусі.

Наадварот, для рэжыму найбольш важна забясьпечыць максымальны адсотак «галасоў» для Аляксандра Лукашэнкі, каб фармальна засьведчыць высокую падтрымку цяперашняму кіраўніку краіны і ягоны статус безальтэрнатыўнага правадыра і «айца народу». Цяперашні рэжым грунтуецца на асобе Аляксандра Лукашэнкі і на тым, што ён фармальна займае пасаду прэзыдэнта Беларусі. Паставіць гэта пад сумнеў рэжым ня можа сабе дазволіць ані пры якіх умовах.

Афіцыйны вынік «галасаваньня», нават ня будучы вынікам дэмакратычных выбараў, усё роўна зможа быць выкарыстаны ў прапагандысцкіх мэтах перад заангажаванымі альбо недасьведчанымі аўдыторыямі. Кажуць жа нават па гэты час пра тое, што дзяржаўная сымболіка і статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай былі скасаваныя ў 1995 годзе на «рэфэрэндуме». Патлумачыць, што мерапрыемства 1995 г. немагчыма назваць законным і сумленным народным волевыяўленьнем — гэта складаней, чым казаць пра «народ вырашыў на рэфэрэндуме».

Адзіныя інтрыгі ў сувязі зь цяперашнімі «прэзыдэнцкімі выбарамі» — наступныя:

1) Па-першае, якую колькасьць галасоў улады прыпішуць намінальна апазыцыйнаму кандыдату Тацяне Караткевіч. «Прыпішуць», бо пра сумленны падлік галасоў і пагатоў пра сумленнае фармаваньне меркаваньняў выбарцаў на працягу выбарчае кампаніі, канечне ж, немагчыма весьці размову. Але нават у самым лепшым выпадку, калі Караткевіч дадуць 10 адсоткаў ці болей, гэта будзе максымум сыгнал апазыцыі аб тым, што частку яе запрашаюць «да сталу», і спроба вылучэньня Тацяны Караткевіч і людзей, якія стаяць за ёю, у легітымную, «рукападатную» для ўладаў апазыцыю. Што таксама няблага.

2) Другая інтрыга — ці ня будзе правакацый у дзень «галасаваньня» альбо ў часе падсумоўваньня ягоных вынікаў, як гэта было ў 2010 годзе. 

Крэмль — адзіны, хто зацікаўлены ў беспарадках і рэпрэсіях пасьля выбараў:

у стварэньні сытуацыі «пагрозы Майдану» і жорсткага падаўленьня яго. Гэта адначасова ўдарыла б і па рэжыме Лукашэнкі (бо сапсавала б ягоныя стасункі з Захадам), і па дэмакратычнай апазыцыі (якая апынулася б дэмаралізаваная, якой была б нанесеная матар'яльная шкода і чые найбольш пасіянарныя прадстаўнікі зноў былі б выштурхнутыя ў эміграцыю). Так было ў 2010, так ёсьць у 2015 г.

Калі мы гаворым пра паступовую дэмакратызацыю палітычнага рэжыму ў Беларусі, куды больш важнае значэньне маюць выбары ў «нацыянальны сход», якія маюць адбыцца не пазьней за верасень 2016 году. Да іх трэба пачынаць рыхтавацца і апазыцыі, і ўладам.

Зьяўленьне апазыцыйнай фракцыі ў палаце прадстаўнікоў не стварала б ніякай пагрозы ўладзе А. Лукашэнкі. Але гэта было б важным, нават прарыўным, крокам на шляху паступовай дэмакратызацыі і па інстытуцыяналізацыі палітычнага плюралізму ў краіне. Гэта было б на карысьць усім, і ў кірунку гэтага павінны працаваць усе сілы, зацікаўленыя ў стабільнасьці ў Беларусі. Апазыцыя ёсьць у парлямэнтах нават такіх недэмакратычных краінаў, як Вэнэсуэла, Азэрбайджан ці Іран. Колькі яшчэ Беларусі быць горшай за іх?

Галоўнае значэньне цяперашніх «прэзыдэнцкіх выбараў» — стварэньне атмасфэры і стартавых умоваў для сапраўды важных парлямэнцкіх выбараў у наступным годзе.

А што да таго, хадзіць на выбарчыя ўчасткі ў гэтую нядзелю ці не хадзіць — а якая, зрэшты, розьніца?

Каментары22

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска8

На старыцы Дняпра пад Рагачовам злавілі двухметровага сома ФОТЫ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць