Свет1111

Украіна адзначае другія ўгодкі Еўрамайдану: кароткая хроніка падзей

21 лістапада ва Украіне адзначаюць Дзень свабоды і годнасці і другую гадавіну пачатку Еўрамайдану.

pravda.com.ua

21 лістапада 2013 года ўпершыню каля тысячы кіяўлян выйшлі на Майдан Незалежнасці, пратэстуючы супраць рашэння тагачаснага ўрада Мікалая Азарава і прэзідэнта Віктара Януковіча адкласці падпісанне пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам.

Ужо ў ноч на 30 лістапада адбыліся жорсткія сутыкненні дэманстрантаў, пераважна студэнтаў, з праваахоўнікамі. Гэтыя падзеі вывелі на вуліцы сотні тысяч людзей.

pravda.com.ua

8 снежня адбыўся Марш мільёна, падчас якога апазіцыя дала Віктару Януковічу 48 гадзін на выкананне патрабаванняў Майдана, паабяцаўшы блакаваць яго рэзідэнцыю «Межыгор'е».

Тады ж павалілі помнік Леніну на Бесарабскай плошчы ў Кіеве, актывісты будавалі барыкады, каб блакаваць урадавыя будынкі.

Аднак спецпадраздзяленні міліцыі разбурылі іх, а ў ноч з 10 на 11 снежня спрабавалі разагнаць еўрамайдан. На працягу ночы колькасць пратэстоўцаў узрасла, міліцыя не адважылася на больш жорсткі штурм.

Але далейшыя падзеі развіваліся вельмі драматычна, асабліва пасля таго, як кантраляваная тагачаснай уладай Вярхоўная Рада 16 студзеня 2014 прыняла пакет законаў, якія, на думку апазіцыі і праваабаронцаў, істотна абмяжоўвалі грамадзянскія правы.

Менавіта гэтыя законы сталі каталізатарам жорсткага супрацьстаяння з уладай.

Актывісты Еўрамайдану звярнуліся да штурму адміністрацыйных будынкаў, супрацьстаяння спецпадраздзяленням міліцыі. Тыя, у сваю чаргу, ўжылі да дэманстрантаў вадамёты і іншыя спецсродкі. Мітынгоўцы таксама звярнуліся да радыкальных дзеянняў — запальвалі аўташыны, каб дым і смурод не дазваляў спецназаўцам прасунуцца ўглыб Майдана Незалежнасці.

22 студзеня 2014 года падчас супрацьстаяння на вуліцы Грушэўскага былі забітыя агнястрэльнай зброяй Сяргей Нігаян, армянін па паходжанні, і беларус Міхаіл Жызнеўскі. Памерлі ад траўмаў Раман Сенік і Аляксандр Бадэр.

Еўрамайдан працягваліся па ўсёй Украіне. Праціўнікі ўлады захоплівалі адміністрацыйныя будынкі, збіралі мітынгі.

Фота Сяргея Грыца

Трагічнымі былі падзеі 18-20 лютага, калі спецпадраздзяленні міліцыі ўжылі агнястрэльную зброю. Усяго было забіта больш за 100 актывістаў еўрамайдану, тысячы — траўмаваныя. Падчас сутыкненняў, па дадзеных МУС, загінулі таксама 19 міліцыянтаў.

20 лютага Вярхоўная Рада прыняла пастанову, якой прызнала незаконнымі дзеянні сілавікоў, забараніла выкарыстанне зброі супраць мітынгоўцаў.

21 лютага лідары апазіцыі падпісалі пагадненне з Віктарам Януковічам аб урэгуляванні крызісу ва Украіне, але ў гэты ж дзень увечары грамадскія актывісты Майдана асудзілі любыя дамоўленасці з прэзідэнтам і папярэдзілі аб штурме яго адміністрацыі.

Віктар Януковіч таемна пакінуў Кіеў, і, як высветлілася, праз Крым, морам, дабраўся да Расіі. Пасля ён апублікаваў відэазварот, у якім назваў падзеі ва Украіне «дзяржаўным пераваротам».

Віктар Януковіч да гэтага часу называе сябе легітымным прэзідэнтам Украіны.

Новая ўлада, нягледзячы на абяцанні, не змагла расследаваць злачынствы супраць Еўрамайдану і давесці справу аб заказчыках і выканаўцах масавых забойстваў на Майдане ў суд.

У Генеральнай пракуратуры прызнаюць, што за вялікай колькасці ахвяр і пацярпелых расследаванне можа расцягнуцца на гады.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года1

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Усе навіны →
Усе навіны

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч18

Пуцін паскардзіўся Трампу на «спробу» Украіны атакаваць сваю рэзідэнцыю13

У Тайландзе ўпершыню за амаль 30 гадоў зноў пабачылі суматранскага ката. А ўжо і не спадзяваліся2

Трамп «пазітыўна» пагаварыў з Пуціным6

Новая знаходка навукоўцаў падмацоўвае гіпотэзу, што асновы жыцця на Зямлі маглі трапіць з космасу8

«Проста рыхтуюць глебу, каб нанесці ўдары». Зяленскі абвергнуў абвінавачанне ў атацы на пуцінскую рэзідэнцыю13

Расія абвінаваціла Украіну ў атацы на рэзідэнцыю Пуціна, пагражае адплатай27

Расійскі сухагруз, які летась затануў каля берагоў Іспаніі, мог везці дэталі атамнага рэактара для КНДР2

На Захадзе выбухнуў серыял пра каханне расійскага і канадскага хакеістаў27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года1

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць