З Масквы. Блог Алеся Чайчыца55

Як БНР заваявала незалежнасць Казахстану

Нават устаноўчы зьезд ССРБ расейцы-бальшавікі правялі ў дакладна тым жа самым месцы, і назвалі яго амаль слова ў слова гэтак жа сама, як Першы Ўсебеларускі Зьезд сьнежня 1917 г., на якім была ўтвораная будучая Рада БНР

На будынку Тэатру імя Янкі Купалы ў Менску дагэтуль вісіць шыльда, прысьвечаная бальшавіцкаму так званаму «Першаму Ўсебеларускаму Зьезду Саветаў Рабочых, Сялянскіх і Чырвонаармейскіх Дэпутатаў», які адбыўся там у лютым 1919 г.

Толькі ўдумайцеся:

устаноўчы зьезд сваёй марыянэткавай беларускай рэспублікі расейцы-бальшавікі правялі ў дакладна тым жа самым месцы, і назвалі яго амаль слова ў слова гэтак жа сама, як Першы Ўсебеларускі Зьезд сьнежня 1917 г., на якім была ўтвораная будучая Рада БНР.

Гэта была відавічная спроба перацягнуць на сябе легітымнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі і Ўсебеларускага Зьезду 1917 году, мімікраваць пад іх, заняць іхнае законнае месца.

Ворагі беларускай дзяржаўнасьці любяць казаць, што беларускую дзяржаву стварылі бальшавікі, а ня самі беларусы. Яны кажуць, што камуністы стварылі «рэспублікі» нават для народаў Цэнтральнай Азіі, якія раней ня мелі дзяржаўнасьці, а значыцца ў любым выпадку аўтаматычна стварылі б і БССР для беларусаў, якая ў 1991 г. нібыта аўтаматычна сталася б незалежнай разам з іншымі рэспублікамі ССР.

Аднак гэты тэзіс красамоўна абвяргаецца хаця б элемэнтарнай храналёгіяй падзеяў. Узбэцкая і Туркмэнская ССР былі створаныя ў 1925 годзе. Таджыцкая ССР створаная ў 1929 годзе, Казахская і Кыргыская — увогуле ў 1936-м. У 1940-м годзе была таксама ўтвораная Карэла-Фінская ССР, потым зноў далучаная да Расеі (РСФСР).

Першая беларуская савецкая рэспубліка (ССРБ) была абвешчаная ў 1919 годзе.

Такім чынам,

на момант стварэньня Казахскай ССР у савецкай Беларусі ўжо пасьпелі адзін раз памяняць канстытуцыю, распачалася і завяршылася савецкая беларусізацыя, прайшло некалькі хваляў рэпрэсій супраць беларускіх незалежнікаў.

Цэнтральнаазіяцкіх рэспублік не было б, калі б перад гэтым не было створана Беларускай ССР, Украінскай ССР і трох закаўкаскіх ССР — то бок, калі б цэнтральная савецкая ўлада не прыняла менавіта гэтую канфігурацыю сваёй дзяржавы у выглядзе фармальна фэдэрацыі некалькіх незалежных савецкіх рэспублік.

А беларускай, украінскай і закаўкаскіх ССР не было б, калі б на іх месцы перад гэтым не было незалежных дзяржаваў і не было б моцнага незалежніцкага руху (у тым ліку збройнага), зь якім бальшавікі былі б вымушаныя лічыцца.

У тым ліку і руху за незалежнасьць Беларусі.

ССРБ/БССР была створаная не на пустым месцы, а відавочна як антыпод, як «савецкая вэрсія» Беларускай Народнай Рэспубліцы, якая зьявілася перад гэтым. Нават абвешчаныя першапачатковыя межы ССРБ супадалі з межамі БНР.

Акупаваўшы Беларусь, сваёй самай першай пастановай бальшавікі забаранялі дзейнасьць Рады БНР. Бо Рада БНР і ідэя незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі уяўлялі для савецкай улады рэальную пагрозу.

Бальшавікі былі вымушаныя стварыць марыянэткавую рэспубліку на месцы БНР толькі і выключна таму, што беларускі нацыянальны рух — адзіная сіла, якая патрабавала незалежнасьці ці хаця б аўтаноміі для Беларусі — стаў фактарам, зь якім нельга было не лічыцца.

Стварыўшы БНР, беларусы навязалі бальшавікам парадак дня і паставілі іх перад неабходнасьцю стварэньня асобнай беларускай рэспублікі, а ня некалькіх дадатковых абласьцей у складзе РСФСР.

Бальшавікам было выгадней накіраваць беларускі рух у рэчышча БССРаўскай квазідзяржаўнасьці, чым наўпрост супрацьстаяць балахоўцам, партызанам-незалежнікам, масаваму незалежніцкаму і нацыянальна-адраджэнскаму руху сярод беларускіх інтэлектуалаў.

Беларусы з зброяй у руках патрабавалі сабе незалежнасьці — і бальшавікі былі вымушаныя ім даць хаця б фармальныя атрыбуты яе. А разам зь беларусамі аўтаномію атрымалі і многія іншыя народы былой Расейскай Імпэрыі.

З надыходзячым Днём Волі!

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць