Здароўе44

Нейрабіёлагі навучыліся лячыць рассеяны склероз

Нейрабіёлагі з Універсітэта Калгары знайшлі рэчыва, якое можа дапамагчы хворым на рассеяны склероз справіцца з хваробай. Ім аказаўся N-ацэцілглюкозамін (флуорозамін), які пакуль яшчэ не адобраны для выкарыстання людзьмі, аднак дэманструе эфектыўнасць пры эксперыментах на мышах. Вынікі даследавання апублікаваныя ў Nature Communications.

Рассеяны склероз — хранічнае захворванне, выкліканае атакай імуннай сістэмы на здаровыя клеткі самога арганізма. У выніку адбываецца разбурэнне электраізалюючых міелінавых абалонак, якія атачаюць нервовыя валакны цэнтральнай нервовай сістэмы. У хворага ўтвараюцца шматлікія ачагі аўтаімуннага запалення, дзе нармальная нервовая тканка замяняецца на злучальную.

Міелінавая абалонка ўтвараецца з гліяльных клетак, да якіх адносяцца алігадэндрацыты. Пэўныя рэчывы, напрыклад, хандраіцін сульфат протаінгліканы, граюць ролю малекулярных сігналаў, якія рэгулююць рэгенерацыю міэліну на ўчастках пашкоджання нервовых валокнаў. Яны спрыяюць падаўленню развіцця і функцый алігадэндрацытаў.

Навукоўцы выпрабавалі 245 прэпаратаў, каб знайсці тыя злучэнні, што дазваляюць алігадэндрацытам расці і працаваць у прысутнасці протаінгліканаў. Яны выявілі, што N-ацэцілглюкозамін у клетках паддоследных мышэй памяншае сінтэз протаінгліканаў і аднаўляе функцыі гліяльных клетак. Даследчыкі прадэманстравалі, што ўвядзенне прэпарату спрыяе рэгенерацыі міелінавых абалонак і памяншэнню парэзу канцавін у грызуноў, якія пакутуюць на рассеяны склероз.

У эксперыментах нейрабіёлагі выкарыстоўвалі дзве групы жывёл па сем-восем асобін у кожным. Навукоўцы падкрэсліваюць, што гэта папярэднія даследаванні, і неабходныя далейшыя клінічныя выпрабаванні прэпарату, каб пацвердзіць бяспеку і эфектыўнасць патэнцыйнага метаду лячэння, перш чым правяраць яго дзеянне на людзях.

Каментары4

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць