Свет1818

Кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын купіў для маладой жонкі яхту коштам ад $100 мільёнаў? ФОТЫ

Расійская «Новая газета» апублікавала расследаванне пра багатае жыццё кіраўніка «Раснафты» Ігара Сечына і яго маладой жонкі.

Яны маюць дачыненне да раскошнай яхты памерам амаль з футбольнае поле. На ёй ёсць басейн, верталётная пляцоўка, джакузі, ліфт… Яхта атрымала назву St. Princess Olga («Святая прынцэса Вольга»). Яна займае 72-е месца ў рэйтынгу 100 самых вялікіх яхт ў свеце.

Некалькі гадоў таму Ігар Сечын развёўся са сваёй першай жонкай. А пасля пабраўся шлюбам з Вольгай Ражковай (цяпер яе прозвішча Сечына). Раней Вольга працавала ў апараце ўрада, калі Сечын быў віцэ-прэм'ерам, а цяпер уладкавалася ў дзяржаўны «Газпромбанк».

Мяркуючы па фатаграфіях у сацыяльных сетках, Вольга Сечына большую частку часу праводзіць за мяжой. У яе акаўнце ў Instagram шмат фатаграфій з яхты ля берагоў фешэнэбельных курортаў Сардзініі і Корсікі.

Дэталі на гэтых фота шмат у чым нагадваюць дэталі St. Princess Olga. Больш за тое: месцы на фота супадаюць з маршрутам яхты.

Параўнаўшы фатаграфіі з сацыяльных сетак Сечына з фотаздымкамі яхты St. Princess Olga, а таксама яе маршрутамі, можна выказаць здагадку, што жонка кіраўніка «Раснафты» адпачывала менавіта на гэтым судне.

Паводле ацэнак экспертаў, «Святая прынцэса Вольга» каштуе не менш за $100 мільёнаў.

Пры гэтым заробак Сечына з бонусамі складае каля $12 мільёнаў на год.

Тэарэтычна кіраўнік «Раснафты» мог арандаваць яхту для сваёй жонкі. Але нават пры яго афіцыйна высокім заробку арэнда St. Princess Olga моцна ўдарыла б па сямейным бюджэце. Прапановы па тыднёвай арэндзе яхт, падобных St. Princess Olga, пачынаюцца ад $1 мільёна. даляраў. А, мяркуючы па фатаграфіях, Вольга Сечына за апошнія тры гады правяла на яхце зусім нямала часу.

У прэс-службе «Раснафты» на пытанні «Новай газеты» па сутнасці не адказалі. «Шкадуем пра тое, што змест вашых запытаў за апошні месяц трапляе ў кантэкст відавочнай замоўленай кампаніі, развязанай супраць «Раснафты» і яе кіраўніка», — гаворыцца ў заяве кампаніі.

Каментары18

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя48

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць