Грамадства3333

Упершыню за 17 гадоў грамадзяніна Беларусі пакаралі за абразу роднай мовы

Упершыню з 1999 года ў Беларусі быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці грамадзянін, які абражаў родную мову, чым парушыў артыкул 9.22 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне заканадаўства аб мовах).

Пакарання для жыхара Мазыра Дзмітрыя Шчарбатых, які ў інтэрнэце неаднаразова зняважліва выказваўся пра беларускую мову, дамогся жыхар Гомеля Ігар Случак. Ён піша магістарскую дысертацыю на тэму «Прававыя асновы дзяржаўнай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь», таму, апроч адстойвання нацыянальных каштоўнасцяў, юрыдычная частка канфлікту яму была цікавая як частка яго навуковай працы.

Канфлікт, які скончыўся адміністрацыйным пакараннем — штрафам чатыры базавыя велічыні, пачаўся з каментара былога супрацоўніка сайта offside.by Дзмітрыя Шчарбатых на адной са старонак у сацыяльных сетках. Там абмяркоўваўся новы білборд футбольнага клуба «Славія» (Мазыр) з надпісамі на беларускай мове. Дзмітрый Шчарбатых пакінуў на старонцы каментар, які абражаў родную мову.

«Я прапанаваў чалавеку выбачыцца, але ён зрабіў выгляд, што дрэнна разумее беларускую мову і выбачацца не стаў, хоць і скончыў ВНУ», — паведаміў Ігар Случак. Тады ён звярнуўся ў Мазырскі райвыканкам з просьбай прыцягнуць да адказнасці жыхара Мазыра згодна з артыкулам 9.22 КоАП (парушэнне заканадаўства аб мовах), за публічную абразу беларускай мовы. З выканкама прыйшоў адказ, што з грамадзянінам праведзеная прафілактычная гутарка і «ён усвядоміў свае неправамерныя паводзіны і запэўніў у недапушчальнасці здзяйснення падобных дзеянняў у далейшым». Такі адказ не задаволіў Случака. «Я зноў прапанаваў Дзмітрыю Шчарбатых выбачыцца, і ён зноў адмовіўся, і пачаў зняважліва выказвацца ў мой бок. Гэта гаворыць, што ён не «ўсвядоміў свае неправамерныя паводзіны». Таму я звярнуўся ў пракуратуру», — дадаў жыхар Гомеля.

Пракуратура дала некалькі адказаў, як і райвыканкам, і ўсё-такі ў выніку жыхар Мазыра быў пакараны штрафам у памеры 4 базавыя велічыні.

Запыт Ігара Случака у Інфармацыйны цэнтр МУС паказаў, што з 1999 года грамадзяне не прыцягваліся да адказнасці па артыкуле 9.22 КоАП.

«Юрыдычная рэалізацыя гэтага пытання — прыцягненне да адказнасці за абразу мовы, пакуль не дапрацаваная. На маю думку, і зыходзячы з практыкі прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб мовах, неабходна пашырыць колькасць суб’ектаў, якія маюць права складаць пратакол аб адміністрацыйным парушэнні. Паколькі пытанне парушэння моўных правоў даволі складанае і патрабуе спецыяльных ведаў, а складанне пратаколаў аб правапарушэннях і наогул абароны парушаных правоў не з'яўляецца асноўнай дзейнасцю выканкамаў, гэта выклікае ў сваю чаргу не заўсёды правільнае тлумачэнне нормаў, з якімі выканкам сутыкаецца рэдка, што ў сваю чаргу вядзе або да спынення адміністрацыйнай справы, альбо яе зацягвання да такога моманту, калі выходзяць тэрміны прыцягнення да адказнасці. Выканкамы аб'ектыўна не вельмі добра падрыхтаваныя для хуткай і якаснай працы з парушэннямі заканадаўства аб мовах», — пракаментаваў жыхар Гомеля.

Яго прапановы аб удасканаленні заканадаўства праходзілі разам з усёй дыпломнай работай рэцэнзію ва ўпраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама і атрымалі добрую адзнаку. Таму, лічыць грамадскі актывіст, варта ўздымаць гэтае пытанне перад ПП НС.

Случак дадае, што ў жыхара Мазыра Дзмітрыя Шчарбатых гэта была не першая абраза роднай мовы публічна, і як доказ прадстаўляе скрыншоты з розных старонак у сацыяльных сетках і на форумах, дзе той неаднаразова зняважліва пісаў пра беларускую мову. «Трэба спачатку прапанаваць чалавеку выбачыцца, растлумачыць, што ён не мае рацыі, а пасля звяртацца ў органы, якія мусяць пакараць чалавека, калі ён не разумее, што абражаць нацыянальныя мовы нельга. Прэцэдэнт створаны, і спадзяюся, што тыя, хто любяць пісаць зняважліва пра мову, зараз крыху супакояцца», — падагульніў Случак.

Каментары33

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну3

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць