Грамадства9292

«Я, фрау А***, узнала о готовящихся провокациях и перевороте в Беларусь», — апублікаваны «ліст», з якога пачалася справа «Белага Легіёну»

«Советская Белоруссія» выйшла 11 красавіка з вялікім матэрыялам, прысвечаным справе «Белага Легіёна». Апроч іншага, у ім апублікаваны ліст «ад грамадзянкі Германіі». 21 сакавіка, напярэдадні затрыманняў, Лукашэнка заявіў, што ў амбасаду Беларусі нібыта прыйшла жанчына, якая папярэдзіла — рыхтуюцца правакацыі.

«Дзякуй, што ёсць беларусы і беларускі сапраўдныя, якія быўшы за мяжой — у Еўрасаюзе — папярэдзілі нас. Жанчына прыйшла ў амбасаду і папярэдзіла, афіцыйна напісала ліст: рыхтуецца правакацыя. І мы пачалі разбірацца. І сапраўды выйшлі на вельмі цікавыя рэчы», — сказаў Лукашэнка падчас сустрэчы з калектывам магілёўскага прадпрыемства «Кранаспан».

Сам жа «ліст неабыякавай жанчыны» выклікае шмат пытанняў. Прыводзім тэкст цалкам і на рускай мове — каб можна было ацаніць стыль напісання.

«Президенту республики Беларусь

А.Г. Лукашенко

Уважаемый г-н Президент,

Я, фрау * А*** хочу сообщить вам, что после моих бесед с французским гражданином Л*** *** и я узнала о готовящихся провокациях и планирующемся перевороте в Беларусь. Как сообщил г-н *** это произойдёт 25.03.2017. Запланированные провокации могут произойти во время демонстраций.

Подготовлены в Польше группы исполнителей, которые в это время будут находится в Беларусь.

Возможно, одним из организаторов является господин Бондаренко, проживающий в Польше.

Для создания жертв запланировано использование спецтехники.

Г-н Бондаренко — участник событий декабря 2010 года.

Запланировано участие подготовленных журналистов для on-line трансляций провокаций.

Как М*** *** считает, что эти события в Беларусь должны стать последним шансом для фашистского переворота.

С уважением, * А***. Berlin, Deu.

16.03.2017».

Згодна з пячаткай, ліст быў прыняты 20 сакавіка. Увечары і ноччу ў гэты ж дзень і пачаліся першыя затрыманні былых «легіянераў». 

Каментары92

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць