Грамадства1010

Маладафронтавец Дземідзенка: «У 2011 годзе я падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, а праз дзве гадзіны на волю выйшла Палажанка»

Маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі прызнаўся, што ў час зняволення падпісаў дакумент аб супрацоўніцтве са спецслужбамі. Гэта выклікала яшчэ іншыя прызнанні.

Мікалай Дземідзенка і Наста Палажанка (Дашкевіч).

Маладафронтавец Мікалай Дземідзенка кажа, што падобную паперку ён падпісаў 17 лютага 2011 года. «Мяне выклікалі на васьмігадзінны допыт. Сказалі, што могуць вызваліць Насту Палажанку (тады ў яе яшчэ было такое прозвішча), якая праходзіла па справе Плошчы-2010. Твая сяброўка, вырашай. Я сказаў, што ўвогуле без праблем, давайце, падпішу, што трэба, дыктуйце.

Ніякіх пазыўных мне не давалі. У дакуменце гаварылася аб тым, што павінен з’яўляцца на сустрэчы без адваката на тэрмін, пакуль не пройдзе суд над затрыманымі.

Пасля гэтага мне два разы спрабавалі званіць. Я на сустрэчы не хадзіў. Даходзіла да нейкага маразму, пыталіся, дзе схаваныя балончыкі.

Я ведаю, што ў той самы момант такую ж паперку ў суседнім кабінеце падпісвала Наста Палажанка [атрымаць яе каментар пакуль не атрымалася — «НН»], на яе, здаецца, націснулі праз Дашкевіча. Яна сапраўды выйшла на волю праз дзве гадзіны пасля таго, як я згадзіўся на «супрацоўніцтва».

Мікалай Дземідзенка, Наста Палажанка і Таццяна Шапуцька на наступны дзень пасля вызвалення Насты ў 2011 годзе.

Аб тым, што я падпісаў дамову ў КДБ, ведалі сотні маладафронтаўцаў, Севярынец, Дашкевіч і іншыя. Думаю, самі спецслужбісты падслухалі, што я ўсім гэта зліў, хоць і падпісваўся аб неразгалошванні. На сённяшні дзень мне гэта ўсё смешна, хаця быў перыяд, калі мяне часта сталі саджаць на суткі.

Я не парыўся тады, калі падпісваў, не паруся і цяпер. Ці зрабіў бы зноў? Так, вядома. Там стаяла пытанне аб свабодзе 19-гадовай дзяўчыны».

У фэйсбуку былая маладафронтаўка, журналістка Таццяна Шапуцька пацвердзіла, што Мікалай Дземідзенка сапраўды расказаў гэтую гісторыю паплечнікам у той жа дзень, калі гэта ўсё адбылося.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары4

22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб

Зяленскі: Пераможцаў у вайне не будзе13

Закрываць ці не закрываць вечка ўнітаза перад змываннем?7

У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС22

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць