Музыка2929

Эдуард Ханок хоча падаць у суд на Анатоля Ярмоленку і Ядвігу Паплаўскую

Такога скандалу беларускі шоу-бізнэс не памятае з часоў судовых разборак Настассі Шпакоўскай з кампазітарам Алегам Моўчанам. Гэтым разам вядомы кампазітар, народны артыст Беларусі Эдуард Ханок забараніў выкарыстоўваць музыку сваіх самых папулярных песень Анатолю Ярмоленку і Ядвізе Паплаўскай.

На днях адпаведныя лісты Эдуард Ханок накіраваў міністру культуры Барысу Святлову і міністру інфармацыі Ліліі Ананіч.

«Хачу паведаміць Вам аб тым, што ў сувязі з грубымі парушэннямі маіх аўтарскіх правоў і будучымі судовымі разглядамі з Анатолем Ярмоленкам і дуэтам Ціхановіч-Паплаўская, я, як уладальнік выключных правоў, апавясціў ўсе радыё і тэлеканалы Рэспублікі Беларусь аб забароне з 26 красавіка 2017 года выкарыстання як у аўдыё, так і ў тэлевізійным варыянтах музыкі наступных маіх твораў (песень):

1. «Вы шумiце, бярозы» (словы Ніла Гілевіча).

2. «Счастливый случай» (словы Ларысы Рубальскай).

3. «Я у бабушки живу» (словы Ігара Шаферана).

4. «Завiруха» (словы Генадзя Бураўкіна).

5. «Малиновки заслыша голосок» (словы Анатоля Папярэчнага).

Гэтая забарона таксама датычыцца ўсіх масавых мерапрыемстваў, уключаючы Маладзечанскі фестываль, а таксама «Славянскі базар» у Віцебску.

Аб аднаўленні выкарыстання дадзеных твораў (песень) я паведамлю дадаткова. У выпадку немагчымасці ўрэгулявання прававых адносін з вышэйназванымі выканаўцамі, забарона стане канчатковай».

«У мяне была папярэдняя размова з Анатолем Ярмоленкам аб парушэнні маіх правоў, пасля гэтага я накіраваў яму ліст-папярэджанне, але прайшоў месяц, ён ніяк не адрэагаваў, — тлумачыць Эдуард Ханок. — Гэта значыць, што Анатоль Ярмоленка адмаўляецца заключаць са мной так званую аплатную дамову.

У сувязі з гэтым я забараняю выкарыстанне сваёй музыкі. Песню я не маю права забараніць, таму што гэта праца паэта і кампазітара. А без заключанай дамовы са мной зараз яны фактычна не маюць права выкарыстоўваць музычны складнік гэтых песень.

Гэта ў савецкія часы аўтары не мелі права заключаць такія дамовы, а цяпер усё змянілася. У 2011 годзе выйшаў закон «Аб аўтарскіх правах», дзе прапісаны механізмы заключэння выплатнай і бязвыплатнай дамоваў.

У сувязі з тым, што артысты груба парушалі мае аўтарскія правы, ні пра які бязвыплатныя дамовы гаворкі быць не можа. То бок аўтар выстаўляе артысту пэўную суму, якую той павінен яму кампенсаваць за тое, што ён выкарыстаў твае песні».

Па словах Эдуарда Ханка, многія беларускія выканаўцы ўвогуле перасталі называць аўтараў слоў і музыкі песень, якія спяваюць. Пра свае самыя папулярныя песні артысты іншы раз кажуць: ну, што, праспяваем нашу?

«Не так даўно Ядвіга Паплаўская на вечары памяці Аляксандра Ціхановіча наогул не абвясціла і не згадала ніводнага з чатырох прысутных у зале аўтараў, — кажа Эдуард Ханок. — Увесь вечар гучала: «Сашавы песні». Прабачце, гэта што, Ціхановіч і словы, і музыку напісаў? Аўтары яшчэ ж жывыя! На гэтым вечары мы сядзелі як бедныя сваякі…

Ці той жа Анатоль Ярмоленка кажа: «Дзякуй Тота Кутуньё, што ўзяў нашу песню!»

Цяпер шматлікія выканаўцы самі пішуць песні. І калі на сваіх выступах яны не абвяшчаюць імёны кампазітараў і паэтаў, публіка можа справядліва лічыць іх яшчэ і аўтарамі кампазіцый. Юрыдычна гэта называецца прысваенне аўтарства, а па-нашаму — крадзеж.

Я ўсё магу зразумець. І прыняў бы прабачэнні. Але іх няма! Таму я лічу, што гэта абуральнае парушэнне аўтарскіх правоў. І пакідаць гэта проста так, рабіць выгляд, што ўсё цудоўна, я не маю намеру. Таму і забараніў выкарыстанне сваёй музыкі. Таму што нельга заахвочваць прысваенне вынікаў чужой працы. Усё мае свае межы».

Каментары29

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць