Усяго патроху5151

«Маленькая зніжка, як грудзі тваёй былой»: сайт vandrouki.by абурыў карыстальнікаў

Учора сайт vandrouki.by, які інфармуе пра акцыі авіякампаній, апублікаваў у сацсетках два пасты з кароткімі апісаннямі да навін пра зніжкі на авіябілеты ды гатэлі. Адзін пост пачынаўся словамі «маленькая, як грудзі тваёй былой, але шчырая зніжка…», другі быў аналагічны, але замест грудзей там фігураваў чэлес.

Тая самая аб'ява.

Людзі адрэагавалі імгненна: частка ўхваляла такі іранічны падыход да падачы інфармацыі, але многа хто заўзята гневаўся: адмінаў «Вандровак» абвінялі ў сэксізме, абразе жанчын ды раілі са сваімі комплексамі звярнуцца да псіхолагаў. Вось толькі некалькі цытат:

«Сэксізм, маленькія грудзі, вялікія… Ваша тэма — вандроўкі, яе і развівайце, за гэта вас любяць».

«Ганьба чалавеку, які за гэта адказны, яму павінна быць сорамна. У рэшце рэшт, псіхолагі цяпер даступныя ўсім, а вывальваць свае комплексы на жаночую аўдыторыю вандровак — гэта зашквар».

Як ні дзіўна, на пост пра чэлес амаль ніхто ўвагі не звярнуў: мужчыны ў каментарах не прасілі выбачацца за некарэктны жарт у іх адрас, у адрозненне ад каментатарак пад пастом пра грудзі. Але ў выніку адміністратары выдалілі абодва пасты і прынеслі свае прабачэнні ў новым:

«Сябры і ўсе астатнія. Давайце пагаворым пра той пост ніжэй, які пакрыўдзіў столькі людзей. Мы не спрабавалі жартаваць. Мы не спрабавалі абражаць. Гэта быў невялікі бесчалавечны эксперымент. Так, нельга так рабіць. Калі-небудзь мы раскажам пра тое, навошта і пры якіх абставінах гэта пісалася, і вам стане крыху сорамна. А пакуль сорамна нам. Прабачце».

Мы звязаліся з рэдактарам Вандровак Андрэем Міранчуком, каб ён расказаў падрабязнасці гісторыі.

«Гэтыя пасты — сапраўды эксперымент. Сутнасць яго ў тым, каб прадэманстраваць, што сэксізм сёння працуе толькі ў адзін бок. Правесці эксперымент папрасілі знаёмыя, якім патрэбны быў матэрыял на гэтую тэму. Я лічу, што сэксізм у любы бок — гэта дрэнна, але, на жаль, гэтага ніхто не зразумеў. Цяпер я ў чорным спісе на нейкім феміністычным сайце, але ні пра што не шкадую», — кажа Андрэй.

Рэдактар «Вандровак» таксама расказаў, што яму ўсё стала зразумела амаль адразу: пад пастом пра грудзі ў сацсетках імгненна пачалося пекла, асабліва ў Фэйсбуку (тысячы праглядаў і дзясяткі каментарыяў), а версія пра мужчын амаль нікога не зацікавіла — яе, у асноўным, проста лайкалі. Людзі з феміністычнымі поглядамі не проста пісалі каментарыі, але і дабраліся да асабістых паведамленняў адмінаў, дзе пагражалі злавіць ды кастрыраваць. Пасты былі выдаленыя, каб усё гэта спыніць.

Эксперымент атрымаўся?

Каментары51

Цяпер чытаюць

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС27

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі паставіць не беларускую драматургію і не на беларускай мове12

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік18

Беларус прадае за 30 тысяч рублёў пасведчанне паляўнічага-рыбака, якое належала Юрыю Лужкову2

У Мінску пешаход трапіў пад колы БМВ1

Прынц Гары і Меган Маркл вяртаюцца ў Вялікабрытанію пасля шасці гадоў добраахвотнага выгнання2

Акадэмія навук рыхтуе археалагічную карту Мінска. Апошнія знаходкі на Менцы ўносяць значныя карэктывы ў гісторыю горада2

Футбаліст зборнай Беларусі Мікалай Золатаў абвешчаны ў вышук МУС6

Трамп абвясціў пра пачатак «самай разбуральнай эканамічнай аперацыі» супраць Ірана16

Расійскі ўдар па Кіеве: 12 чалавек загінулі, 33 параненыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС27

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць