Навука і тэхналогіі77

Навукоўцы даказалі, што каэфіцыент інтэлекту звязаны з працягласцю жыцця

Высокі каэфіцыент інтэлекту (IQ) у дзяцінстве звязаны з рызыкай смерці ад захворванняў сэрца, інсульту і дэменцыі. Да такіх высноў прыйшлі навукоўцы з Эдынбургскага універсітэта. З падрабязнасцямі можна азнаёміцца ў British Medical Journal.

Спецыялісты вывучылі сувязь паміж вынікамі тэстаў на IQ, пройдзеных ва ўзросце 11 гадоў, і галоўнымі прычынамі смерці ў мужчын і жанчын да 79 гадоў. Для правядзення даследаванняў былі апрацаваныя дадзеныя 33 тысяч мужчын і 32 тысяч жанчын, якія нарадзіліся ў Шатландыі ў 1936 годзе. Праводзіць назіранні навукоўцы скончылі ў снежні 2015 года, калі больш за палову паддоследных ужо памерлі.

Прычынамі смерці найбольш часта былі ішэмічная хвароба сэрца, інсульт, рэспіраторныя захворванні, розныя віды раку, дэменцыя і самагубства. Пасля ўліку некалькіх фактараў, якія маглі паўплываць на вынікі (сацыяльна-эканамічны статус паддоследных і інш.), даследчыкі выявілі, што больш высокі ўзровень інтэлекту ў дзяцінстве зніжае рызыку смерці да 79 гадоў. Напрыклад, высокі IQ ў дзяцінстве на 28% зніжаў рызыку смерці ад рэспіраторных захворванняў, на 25% — ад ішэмічнай хваробы сэрца і на 24% — ад інсульту.

Таксама навукоўцы плануюць супаставіць вынікі назіранняў з дадзенымі геномнага аналізу, што дазволіць ім зразумець, якія гены могуць звязваць даўгалецце і высокі інтэлект. Мяркуецца, што лад жыцця, курэнне, адукацыя, медыцынская пісьменнасць і генетыка могуць адыграць пэўную ролю.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі20

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі15

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі20

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць